Vereinbarung mit sowjetischen Offizieren über die Überlassung von Brest-Litowsk

Дамова з савецкімі афіцэрамі аб перадачы Брэста-Літоўскага

Брэст-Літоўскі, 21.09.1939

Дамова аб перадачы горада Брэста-Літоўскага і далейшым перамяшчэнні рускіх войскаў.

1.) Нямецкія войскі адыходзяць з Брэста-Літоўскага 22.09 а 14:00.

У прыватнасці:

8:00 Прыбыццё рускага батальёну дзеля прыняцця крэпасці і зямельнай маёмасці горада Брэста-Літоўскага.

10:00 Паседжанне змешанай камісіі ў складзе:

з рускага боку: капітан Губанаў, камісар батальёна Паўлаў

з нямецкага боку: падпалкоўнік Голм (камендант гораду), падпалкоўнік Зоммер (перакладчык)

14:00 Пачатак шэсця святочным маршам рускіх і нямецкіх войскаў перад камандуючымі з абодвух бакоў, якое скончваецца зменай сцяга. Падчас змены сцяга выконваюцца нацыянальныя гімны.

2.) Нетранспартабельныя нямецкія параненыя перадаюцца пад нагляд рускаму войску і пры дасягненні транспартабельнасці адпраўляюцца.

3.) Нетранспартабельныя ў гэты час прыборы, зброя і баепрыпасы часова пакідаюцца нямецкімі атрадамі і па меры магчымасцяў дастаўкі транспартуюцца.

4.) Усе пакінутыя пасля 24:00 21:09 запасы перадаюцца рускім войскам.

5.) Аўтамашыны, зламаныя ўжо на шляху зыхода, адпраўляюцца пасля рамонту да нямецкіх вайсковых часткаў. Эвакуацыйныя групы павінныя паыедаміць аб сабе афіцэру сувязі пры штабе рускіх войскаў у Брэсце-Літоўскім.

6.) Перадача ўсіх палонных і трафееў ажыццяўляецца са складаннем перадатачнага акту.

7.) Згортванне палявой тэлефоннай сеткі ажыццяўляецца 24.09 атрадамі толькі ў дзённы час.

8.) Дзеля урэгулявання ўсіх дагэтуль адкрытых пытанняў пакідаецца вышэй узгаданая змяшаная камісія.

9.) Дамова дзейнічае толькі для тэрыторыяў знаходжання вайсковых часткаў у паўночна-усходнім накірунку да Бугу.

10.) Далейшы наступ рускіх войскаў узгаджаецца сумеснай камісіяй на падставе дырэктываў камандвання з абодвух бакоў.

Святочны парад 22.09.1939 г.

Фашысты і камуністы разам святкуюць.

На папярэднюю старонку

На галоўную старонку