Нота ўраду СССР, перададзеная польскаму амбасадару ў Маскве

Спадар амбасадар,

польска-нямецкая вайна выявіла ўнутраную безгрунтоўнасць Польскай дзяржавы. На працягу дзесяці дзён вайсковых аперацыяў Польшча згубіла ўсе свае прамысловыя раёны і культурныя цэнтры. Варшава, як сталіца Польшчы, больш не існуе. Польскі ўрад распаўся і не падае праяваў жыцця. Гэта азначае, што Польская дзяржава і яе ўрад фактычна перасталі існаваць. Тым самым спынілі сваё дзеянне дамовы, падпісаныя паміж СССР і Польшчай. Пакінутая сама сабе без кіраўніцтва, Польшча ператварылася ў зручнае поле для ўсялякіх выпадковасцей і неспадзяванак, што могуць стварыць пагрозу для СССР. Таму, быўшы дагэтуль нейтральным, савецкі ўрад ня можа больш нейтральна ставіцца да гэтых фактаў.

Савецкі ўрад ня можа гэтак жа абыякава ставіцца да таго, каб адзінакроўныя ўкраінцы і беларусы, пражываючыя на тэрыторыі Польшчы, кінутыя на волю лёсу, засталіся безабароннымі.

Згодна з гэткім становішчам савецкі ўрад аддаў распараджэнне Галоўнаму камандванню Чырвонай арміі даць загад войскам перайсці мяжу і ўзяць пад сваю абарону жыцці і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

Адначасова савецкі ўрад адмыслова прыме ўсе меры да таго, каб вызваліць польскі народ са злапомнай вайны, у якую ён быў укінуты ягонымі неразумнымі кіраўнікамі, і даць яму магчымасць зажыць мірным жыццём.

Прыміце, спадар амбасадар, запэўніванні ў дасканалай да Вас пашане.

Народны камісар замежных справаў СССР

В. Молатаў

Надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу Польшчы сп. Гжыбоўскаму

Польская амбасада, Масква.

На папярэднюю старонку.

На галоўную старонку