Беласток

1320 г. – Горад Беласток быў заснаваны князем Гедымінам. У 18 ст. горад стаў буйнейшым на Падляшшы.

1795 г. – Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Прусіі.

1807 г. – Пасля паражэння Прусіі ў вайне з Францыяй паводле Тыльзіцкага міру Беласток увайшоў у склад Расейскай Імперыі.

1855 г. – У Беластоку нарадзіўся Ігнат Грынявіцкі, беларускі рэвалюцыянер-народаволец, які 01.03.1881 г. забіў цара Аляксандра ІІ.

1857 г. – У Беластоку жыло 13,8 тыс. чалавек. А напачатку ХХ ст. колькасць насельніцтва Беластока павялічылася да 100 тыс. чал. (з іх каля 2/3 складалі габрэі).

1888 г. – У горадзе нарадзіўся Мікалай Дзямідаў, які ў 1920 годзе ў наваколлях Беластока набраў з добраахвотнікаў батальён (каля 400 чалавек) і далучыўся да арміі Станіслава Булак-Балаховіча. Батальён Мікалая Дзямідава быў апошнім беларускім падраздзяленнем, які ў адкрытым баі аказваў супраціў савецкім войскам.

1915 г. – Горад акупаваны нямецкімі войскамі.

1921 г. – Падпісанне Рыжскага міру, згодна з якім горад адыйшоў да Польшчы.

1939 г. – Горад акупаваны савецкімі войскамі. Быў скліканы народны сход, які абвесціў далучэнне да БССР, утварылася Беластоцкая вобласць.

1941 г. – 23.06 нямецкія акупанты змянілі савецкіх.

1944 г. – 27.07 савецкія акупанты змянілі нямецкіх. Але ненадоўга, бо ўжо 20.09 Беластоцкі край (17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Берасцейскай вобласцяў) быў перададзены палякам (хаця палякі настойвалі на тым, каб атрымаць таксама Гародню, Ліду, Ашмяны, Ваўкавыск). Новыя акупанты пачалі масавае высяленне карэнніх літвінаў-беларусаў на былыя нямецкія землі, атрыманыя Польшчай па вайне.

1956 г. – Н. Хрушчоў прыгразіў ураду Польшчы, што можа ўспомніць палякам Беласток, Холм і Пярэмышль.

На галоўную старонку