Царкоўныя спевы

Грузінскія Праваслаўныя спевы.

Лацінскія Рыма-каталіцкія спевы.

Сербскія Праваслаўныя спевы.

Украінскія Грэка-каталіцкія спевы.

Літургія (грэцкае Λειτουργία – “служэнне”, “агульная справа”) – галоўнае хрысціянскае багаслужэнне ў гістарычных цэрквах, падчас якога здзяйсняецца таямніца Эўхарыстыі. У заходняй традыцыі слова “літургія” ўжываецца як сінонім слова “набажэнства” (напрыклад, Літургія гадзін).

Асноўныя спевы літургіі бяруць пачатак сваёй гісторыі з глыбокай старажытнасці. А прыклад падаў сам Хрыстос, калі, пасля Апошняй вячэры, “заспяваўшы”, адправіўся на Аліўную гару ў суправаджэнні сваіх вучняў. Як апавядаюць некаторыя дайшоўшыя да нашых дзён царкоўныя паданні і дакументы, ужо ў I стагоддзі існавалі антыфоныя спевы, “Міласць міру”, Эўхарыстычная малітва; крыху пазней былі ўведзеныя іншыя духоўныя песні і малітвы: “Сьвяты Божа …” – з 438 году, Сімвал веры – з 510 году, “Адзінародны Сыне …” – з 536 году, “Так споўніцца …” – з 620 году, “Годна ёсць … “- з 980 года і г.д.

“Спявайце Богу нашаму, спявайце” – гаворыцца ў псальме. Заснаваная самім Госпадам, існуючая больш за дваццаць стагоддзяў Царква захавала традыцыю песеннага усхвалення Творцы. Нярэдка чытаем пра тое, як святыя бачылі спяваючых анёлаў. Як кажа Паданне, святы Ігнат Баганосец перадаў пачуты вобраз спеваў царкве ў Антыёхіі.

Дайшоўшы да нас спеў “Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны …” “нарадзіўся” у V стагоддзі н. э., як сцвярджае Паданне, пасля землятрусу ў Канстантынопалі, калі нейкі хлопец чуў анёльскі хор. Неверагодна глыбокі сэнс гэтай старажытнай малітвы палягае на тым, што зямная і нябесная цэрквы злучаюцца падчас набажэнства, і Гасподзь пасылае сваё дабраслаўленне молячымся людзям.

Хор Сабору Кірылы Тураўскага (БАПЦ, Нью-Ёрк) віншуе з 25 Сакавіка (2021 г.)

.

На папярэднюю старонку. Хрысціянскія фільмы.

На галоўную старонку