Спевы Грузінскай Праваслаўнай Царквы

Літургія ГПЦ (Калядная).

Клірасны хор “Орфос”. Распеў ХІІ стагоддзя.

Багародзіца, Ты – сапраўдная лаза.

Госпад, памілуй. Спяваюць манахі з манастыра Зарзма.

Ойча Наш. Грузінскі распеў.

Схіархімандрыт Серафім (Біт-Харыбі) з хорам манастыра 13 Асірыйскіх айцоў. 50 псальм на арамейскай мове.

Схіархімандрыт Серафім (Біт-Харыбі). Хрыстос Уваскрос.

Проста моляцца спевам.

Цмінда Самеба (წმინდა სამება) – Найсвяцейшая Троіца, такую назву мае галоўны праваслаўны храм Грузіі.

Грузія – адна з самых старажытных хрысціянскіх краінаў свету. Вучэнне Хрыста грузінскі народ прыняў у першым стагоддзі. Паводле жэрабя, які павінен быў паказаць, дзе і ў якой краіне апосталы павінны пайсці дабравесціць Хрыстовую веру, Грузія выпала Найсвяцейшай Багародзіцы. Таму, Грузія лічыцца абранай краінай Найсвяцейшай Багародзіцы, якая з’яўляецца апякункай краіны.

Па волі Збаўцы, Багародзіца засталася ў Ерусаліме, а ў Грузію адправіўся св. апостал Андрэй Першазваны, які прынёс з сабою нерукатворны абраз Найсвяцейшай Багародзіцы. Св. апостал ішоў у краіну, якая захоўвала старазапаветную вялікую святыню – мантыю Прарока Іллі, якую прынеслі габрэі, гнаныя Навухаданосарам, і найвялікшую святыню хрысціянства – нясшыты хітон Ісуса Хрыста, які пасля распяцця габрэй Эліоз прывез у сталіцу Картлі Мцхета, дзе ён жыў.

У часы апостальскія на тэрыторыі сучаснай Грузіі існавалі дзве грузінскіх дзяржавы: ўсходне-грузінская Картлі (па-грэцку Іберыя), заходне-грузінская Эгрысі (па-грэцку Калхіда). Апостал Андрэй прапаведаваў як ва Усходняй, так і ў Заходняй Грузіі. У паселішча Ацкверы (Картлі) пасля пропаведзі і навяртанняў людзей ён пакінуў абраз Найсвяцейшай Багародзіцы, якая на працягу многіх стагоддзяў знаходзілася ў кафедральным саборы Ацкверы (Ацкуры).

У Заходняй Грузіі, разам з апосталам Андрэем прапаведаваў апостал Сымон Кананіт, які і пахаваны там жа, у вёсцы Каманы. Грузінская зямля прыняла яшчэ аднаго апостала – св. Мацвея, ён прапаведаваў на паўднёвым захадзе Грузіі і пахаваны ў Гоніа, паблізу сучаснага Батумі. Найстаражытныя грузінскія крыніцы паказваюць на знаходжанне ва Усходняй Грузіі апосталаў Варфаламея і Тадэвуша.

Аб знаходжанні і казаннях св. апосталаў у Грузіі сцвярджаюць як мясцовыя, грузінскія хронікі, так грэцкія ды лацінскія царкоўныя аўтары: Арыген (ІІ-ІІІ ст.ст.), Дарафей, біскуп Тырскі (ІV ст.), Епіфан, біскуп Кіпрскі (ІV ст.), Мікіта Пафлагонскі (ІХ ст.), Экумена (Х ст.) ды інш. Аб існаванні хрысціянскіх цэркваў і суполак у Грузіі ў І-ІІІ ст. кажуць археалагічныя матэрыялы. У творах Ірынея Ліёнскага (ІІ ст.) сярод хрысціянскіх народаў ёсць і іберы (грузіны). Дзяржаўнай рэлігіяй у Картлі хрысціянства стала ў ІV ст.. Гэтая з’ява ў грузінскай гісторыі звязаная з роўнаапостальнай св. Ніно, асветніцай Грузіі, са св. царом Мірыанам і св. царыцай Нанай.

Грузінская царква хрост краіны датуе 326 годам. Аб гэтым піша гісторык V ст. Сазімон Саламанскі, аўтар хронікі “Царкоўная гісторыя”, дзе паказана, што афіцыйнае прыняцце хрысціянства ў Грузіі было адразу пасля заканчэння 1-га Сусветнага Сабору (325 г.). Што тычыцца Заходняй Грузіі, тут распаўсюджванне хрысціянства і існаванне царквы ў першай палове IV ст. бясспрэчна, бо біскуп Стратафіл прымаў удзел у Нікейскім саборы.

Грузінскаму народу на працягу стагоддзяў даводзілася амаль пастаянна змагацца супраць знешніх ворагаў-заваёўнікаў. Персаў і арабаў, туркаў-сельджукаў і харэзмійцаў, манголаў і туркаў-асманаў; разам з заваяваннем краіны яны стараліся знішчыць і хрысціянскую веру. Грузінскі народ у вельмі цяжкай барацьбе змог захаваць дзяржаўнасць і абараніць царкву. На працягу стагоддзяў барацьба за дзяржаўнасць атаясамлялася з барацьбой за праваслаўе. За веру Хрыстову прыняло пакутніцкую смерць мноства людзей. Быў выпадак, калі адначасова каля 100.000 чалавек прынялі пакутніцкі вянок. Жыхары сталіцы Грузіі – Тбілісі, адмовіліся выканаць загад Харэзм-шаха Джалал-ед-Дзіна – прайсці і апаганіць іконы, пакладзеныя на мосце. Былі пакараныя мужчыны, дзеці і старыя. Гэта здарылася ў 1226 г. У 1386 г. арда Тамерлана знішчыла манашак Квабтахеўскага манастыра. У 1616 г. падчас нашэсця шаха Абаса прынялі пакутніцтва 6.000 манахаў Давыд-Гарэджыйскага манастыра. Сярод славутых сьвятых Грузінскай царквы нямала свецкіх людзей. Закатаваныя (князі Давід і Канстанцін Мхеідзэ (VIII ст.) цар Арчыл (VI ст.), забіты манголамі цар Дзімітры II (XIII ст.), загінулы ад рук персаў цар Луарсаб II (XVII ст.) і замучаная персамі царыца Кетэвані (XVII ст.) -гэта не поўны спіс гэтых святых.

Грузіны будавалі цэрквы і манастыры ня толькі ў Грузіі, але і ў Палестыне, Сірыі, Кіпры, Балгарыі. Асабліва вылучаюцца Крыжовы манастыр у Ерусаліме (цяпер у юрысдыкцыі Ерусалімскага патрыярхату), манастыр св. Якуба (у юрысдыкцыі армянскай царквы), Івірон на гары Афон (з ім звязаная гісторыя цудатворнага абраза Найсвяцейшай Багародзіцы), Петрыцоні ў Балгарыі.

У 1811 г. расейскі імператарскі двор беззаконна скасаваў аўтакефалію Грузінскай царквы, адмяніў патрыяршае праўленне, і грузінскую царкву на правах экзархата падпарадкаваў Сіноду Расейскай царквы. У 1917 годзе, у сакавіку, аўтакефалія Царквы была адноўленая, і ўведзенае патрыяршае праўленне. Пасля аднаўлення аўтакефаліі першым Каталікосам-патрыярхам быў абраны вядомы дзеяч царквы Кірыон II.

У 1989 году існуючую з V ст. Грузінскую аўтакефальную царкву вызнаў сусветны патрыярхат.

На папярэднюю старонку. Царкоўныя спевы.

На галоўную старонку