Спевы Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы

Літургія УГКЦ з хорам “Клірос”.

Акафіст на Ўспенне Найсвяцейшай Багародзіцы ў выкананні сясцёр студыцкага ўставу, г. Львоў.

Хор “Аксіос”, г. Львоў.

Першыя хрысціяне з’явіліся на тэрыторыі Ўкраіны падчас першых хрысціянскіх місіяў на мяжы I-II ст.. Паводле летапіснай легенды, місійнай дзейнасцю – у тагачаснай Скіфіі – займаўся святы апостал Андрэй Першазваны. Ён дабраславіў землі над Дняпром, дзе праз некалькі соцень гадоў Кііў стаў цэнтрам хрысціянства.

Паводле летапісу, апостал Андрэй дабраўся да Кііўскіх гор, дзе абвясціў: “Паверце мне, што ласка Божая свеціць на гэтых гарах; тут будзе вялікі горад, і Гасподзь пабудуе там шмат цэркваў і прасветліць усю рускую зямлю царкоўным хростам”.

Ёсць звесткі, што хрысціянства было прынята часткаю скіфаў, ёсць нават згадкі пра скіфскіх епіскапаў. Асабліва яно было распаўсюджанае сярод грэкаў, якія тады насялялі поўдзень Украіны. У грэцкія паселішчы Тыр, Ольвія, Херсанэс ды іншыя, рымскія імператары накіравалі хрысціянаў, якія сталі першымі дабравеснікамі Евангелля.

Самым вядомым сярод іх быў сасланы імператарам Траянам у Херсанэс (адну з найбуйнейшых грэцкіх калоніяў) Папа Рымскі Клімент, аўтар лісту да Карынцянаў, які загінуў тут пакутніцкай смерцю. Па словах першахрысціянскага пісьменніка Ірынея Ліёнскага, святы Клімент быў чацвёртым пераемнікам апостала Пятра на рымскім троне. Згадкі пра гэтую выдатную асобу ўтрымліваюцца ў многіх літаратурных помніках пазнейшага перыяду і захоўваюцца ў літургічнай практыцы візантыйскай традыцыі.

Клімент, прыбыўшы ў Херсанэс, знайшоў там шмат хрысціянаў. Дзякуючы яго місіі, за кароткі час многія пагане вярнуліся да хрысціянскай веры, былі пабудаваныя шматлікія храмы. Менавіта актыўная душпастырская дзейнасць стала прычынай ягонай пакутніцкай смерці ў 100-м годзе.

Культ святога Клімента на Русі распаўсюдзіўся пасля таго, як яго рэшткі былі выяўленыя фесалонскімі братамі Кірылам і Мятодам у 861 г.. Гэты факт цесна звязаны з хазарскай місіяй святых братоў. Яны перавезлі частку рэліквій у Рым у 867 г. і перадалі п. Адрыяну II, што выглядала як сімвал прымірэння паміж Усходняю і Заходняю Царквою. Паводле “Аповесці мінулых гадоў”, Уладзімір Вялікі перавёз большую частку мошчаў у Кііў.

Некаторыя археалагічныя знаходкі III ст. сведчаць аб існаванні хрысціянскіх парафій у Баспорскім царстве, а ў IV стагоддзі існавала асобная Баспорская епархія, епіскапп якой Кадм прыняў удзел у Першым Сусветным саборы ў Нікеі ў 325 годзе.

Увядзенне хрысціянства як дзяржаўнай рэлігіі Рымскай імперыі ў канцы IV ст. спрыяла яго актыўнаму распаўсюджванню сярод насельніцтва Крыма. У той час у Херсанэсе ўжо была створаная епархія, і яе епіскап стаў удзельнікам ІІ Сусветнага Сабору ў Канстантынопалі ў 381 годзе.

Увогуле, на тэрыторыі сучаснай Украіны акрамя Херсанэскай епархіі існавалі яшчэ Скіфская, Гоцкая і Сурозская, або Сугдзійская.

Усталяванне хрысціянства ў Крыме прыпадае на канец V – пачатак VI ст.. У III ст. на тэрыторыю Ўкраіны прыйшлі германскія плямёны готаў, якія ў 341-348 гг.. прынялі хрысціянства ад епіскапа Вульфілы, які пераклаў Евангелле на готыку. А ў IV-V ст.. славянскія плямёны рассяляліся па тэрыторыі Ўкраіны, у прыватнасці на Падняпроў’і – з цэнтрам у Кііве. Некаторыя з іх дзякуючы кантактам з грэкамі, готамі, нашчадкамі скіфаў, відаць, былі хрысціянамі.

На Русі да праўлення Уладзіміра хрысціянства ня мела дзяржаўнага статусу, хаця кііўскія князі, пачынаючы з Аскольда, часта альбо самі станавіліся хрысціянамі, альбо лаяльна ставіліся да веры. У часы княжання Ігара (912-945 гг.), паводле летапісу 944 г., на Падоле ў Кііве існавала царква святога прарока Іллі. Жонка Ігара, княгіня Вольга (945-969), была ахрышчаная ў Канстантынопалі каля 957 г., адначасова падтрымліваючы цесныя сувязі з германскім імператарам Отанам I і запрашаючы ў 959 г. нямецкіх місіянераў на чале з біскупам Адальбертам.

Аднак вызначальным для далейшага лёсу і самабытнасці Царквы на ўсходнеславянскіх землях стала прыняцце хрысціянства ва ўсходнім абрадзе ў якасці дзяржаўнай рэлігіі прыблізна ў 988 г. падчас праўлення ўнука князя Ігара і княгіні Вольгі – Уладзіміра Вялікага (978-1015 гг..).

Гісторыкі лічаць, што першы мітрапаліт прыбыў у Кііў падчас Хросту Русі з Канстантынопалю. У той жа час такая царкоўная і юрысдыкцыйная залежнасць не перашкаджала кантактам Кііва з Рымскім Апостальскім Пасадам і лацінскім Захадам.

Заняпад пад ціскам арды і пераход у XIV стагоддзі значнай часткі зямель пад уладу Літвы прывялі да пераезду сядзібы Кііўскай мітраполіі і спробаў яе падзелу. У той жа час на мяжы еўрапейскага Ўсходу і Захаду царкоўная эліта неаднаразова рабіла крокі па аднаўленню адзінства хрысціянаў. Ерархі былі чальцамі саветаў Лацінскай Царквы ў Ліёне (1245) і Канстанцы (1418). Князь Галіцка-Валынскі Даніла Раманавіч (1238–1264), шукаючы падтрымкі ў барацьбе з ардой, заключыў пагадненне з Рымам і ў 1253 г. атрымаў каралеўскую карону ад папы Інакенція IV.

Фларэнтыйская вунія паміж Рымам і Канстантынопалем 1439 г. была ўспрынятая на ўкраінскіх і літоўскіх землях станоўча. Адным з яе стваральнікаў быў мітрапаліт Кііўскі Ісідор. Папа ўзвёў яго ў сан кардынала і прызначыў легатам Польшчы, Літвы і Маскоўскага княства. Фларэнтыйскае пагадненне, аднак, не было прынятае ў маскоўскай частцы мітраполіі. У 1448 г. Маскоўская Царква канчаткова аддзялілася ад Кііўскай, стыхійна абвясціўшы аўтакефалію, якую Канстантынопаль прызнаў толькі праз 141 год (1589).

У Рэчы Паспалітай у XVI ст. Лацінская Царква, з’яўляючыся па сутнасці дзяржаўнай рэлігіяй, атрымлівала асаблівую падтрымку ўладаў, а вернікі ўсходняга абраду часта падвяргаліся дыскрымінацыі і абмежаванням ў сваіх правах. Аднак у той час заходняе хрысціянства перажыла, бадай, найвялікшы крызіс у сваёй гісторыі, выкліканы Рэфармацыяй. Пратэстанцкія ідэі з Германіі пачалі хутка распаўсюджвацца ў Літве і Польшчы. Кііўская мітраполія, якая заставалася пад кананічнай юрысдыкцыяй Канстантынопалю, не магла атрымаць належнае падтрымкі ад матчынай Царквы, якая сама перажывала цяжкія часы пасля асманскага заваявання Візантыі ў 1453 г.. Таму ерархі мітраполіі пачалі шукаць іншыя, больш эфектыўныя спосабы пераадолення ўнутранага крызісу і знешніх пагрозаў.

У канцы XVI ст. епіскапат вырашыў перайсці пад апеку і абарону Рымскага Апостальскага Пасаду. Так быў заключаны акт Брэсцкай вуніі 1596 г., які азнаменаваў аднаўленне зносін Кііўскае Царквы з Лацінскаю.

Архітэктары царкоўнага паразумення імкнуліся ня толькі захаваць традыцыйны царкоўны лад, усходні (візантыйскі) абрад, але і супрацьстаяць асіміляцыі ўкраінцаў і літвінаў альбо пераходу іх да рыма-каталіцтва. У перыяд падрыхтоўкі царкоўная і свецкая эліты разглядалі два праекты аб’яднання – “рэгіянальная вунія” і “ўсеагульная вунія”. Першая, якую падтрымліваў польскі кароль Жыгімонт III, прадугледжвала аб’яднанне Кіеўскай мітраполіі ў складзе Канстанцінопальскага патрыярхата з Апостальскай Сталіцай. Другая, галоўным героем якой быў князь Канстанцін Астрожскі, была накіраваная на аб’яднанне ўсіх праваслаўных патрыярхатаў з Рымам. Епіскапы Кііўскай мітраполіі абралі першы праект, які, на іх думку, быў больш рэалістычным, і 23 снежня 1595 г. накіравалі двух епіскапаў Іпація Пацэя і Кірыла Тэрлецкага ў Рым, каб прадставіць яго Папе Рымскаму Кліменту VIII. Разнагалоссі ў бачанні шляхоў аб’яднання прывялі да таго, што мадэль, зацверджаная на Саборы ў 1596 г. у Берасці, не была падтрыманая ўсімі ерархамі і вернікамі Кііўскай мітраполіі, некаторыя з якіх настойвалі на кананічнай прыналежнасці да Канстантынопальскага патрыярхату і адкрыта выступілі супраць апазіцыі. Яны дамагліся таемнага асвячэння паралельнай праваслаўнай іерархіі (1620 г.) Іерусалімскім патрыярхам Феафанам, а пазней афіцыйнага прызнання Рэччу Паспалітай канфесійнага падзелу Царквы на дзве юрысдыкцыі (1632 г.), што ўзмацніла апазіцыю ў грамадстве. Кульмінацыяй гэтага супрацьстаяння стала забойства ў 1623 г. у Віцебску полацкага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча (1580–1623), беатыфікаванага ў 1641 г. Папам Урбанам VIII і кананізаванага у 1867 г. Піем IX.

У Галіцыі, дзе польска-ўкраінскі антаганізм быў асабліва востры і напружаны, Царква, аб’яднаная з Рымам, атрымала падтрымку праваслаўнай іерархіі і вернікаў амаль праз стагоддзе пасля Берасця (у 1691 г. вунію прыняла Перамышльская епархія і толькі ў 1700 г. – Львіўская ). Замошскі сінод у 1720 г. надаў Вуніяцкай Царкве статус адзінай Царквы ўсходняга абраду на землях Рэчы Паспалітай.

Зацверджанне Вуніяцкае Царквы ў Рэчы Паспалітай не было трывалым. З-за паслаблення і падзелу дзяржавы ў 1772, 1793 і 1795 гг. Расейская імперыя распаўсюдзіла сваю ўладу на прылеглыя землі, што суправаджалася рэпрэсіямі супраць “вуніятаў” і іх гвалтоўным “пераводам” у Маскоўскую Царкву. У 1768–1796 гг. Правабярэжная Украіна апынулася пад уладай Масквы, у 1839 годзе – Заходняя Літва (Беларусь) і Паўночная Валынь, а ў 1875 годзе – Холмшчына і Падляшша. А праваслаўная частка Кііўскай мітраполіі была далучаная да Маскоўскага патрыярхату ў 1685–1686 гг.

Адначасова ў заходняе частцы Украіны ідэя праваслаўна-каталіцкага царкоўнага адзінства набывала ўсё больш прыхільнікаў. У 1646 г. на Саборы ў Вужгарадзе частка духавенства Мукачаўскай епархіі, тэрыторыя якой на працягу стагоддзяў знаходзілася пад уладай Венгрыі, вырашыла аднавіць зносіны з Рымам. Вужгародская вунія была заключаная на аснове, аналагічнай Берасцейскай, і сярод яе перадумоваў важную ролю адыграла апазіцыя распаўсюджванню пратэстантызму і імкненне да роўных правоў з рыма-каталікамі. Аднак вунія змагла замацавацца тут толькі ў сярэдзіне XVIII ст. – пасля пераходу ўсяго Закарпацця пад уладу Аўстрыйскай манархіі Габсбургаў.

У 1808 г. была адноўленая Галіцкая мітраполія з цэнтрам у Львіве.

Перыяд Другой святовай вайны – адзін з самых складаных у гісторыі УГКЦ. У 1939 г. Польшча была акупаваная нямецкімі войскамі, а Заходнія Беларусь і Украіна – савецкімі войскамі. На той момант УГКЦ налічвала 2387 парафіяў і 3,6 мільёна вернікаў, 2352 епархіяльных святара, 31 мужчынскі і 121 жаночы манастыры і манастырскія дамы. Пад эгідай Царквы існавала Грэка-Каталіцкая духоўная акадэмія ў Львіве і тры духоўныя семінарыі, у якіх навучалася 480 студэнтаў.

Савецкі ўрад успрыняў Украінскую царкву як сур’ёзную перашкоду для ажыццяўлення палітыкі саветызацыі рэгіёна. Таму сталінскі рэжым неадкладна пачаў наступ на УГКЦ. Улады зладзілі шырокую кампанію пераследу, запалохвання і дыскрэдытацыі грэка-каталіцкага епіскапата і духавенства, абвінаваціўшы іх у сувязях з нацыяналістычным падполлем і “антысавецкімі” філіяламі за мяжой. Кіраўніцтва Царквы павінна было ўлічваць новыя рэаліі. 22 снежня 1939 г. з дазволу Ватыкану мітрапаліт Андрэй таемна высвяціў айца Іосіфа Сляпога (1892–1984) у епіскапы з правам пераемства на галіцкі прэстол мітрапаліта.

У пачатку вайны паміж СССР і Германіяй у 1941 г. Заходняя Украіна была акупаваная нямецкімі войскамі. 30 чэрвеня 1941 г. прадстаўнікі ўкраінскіх арганізацый абвясцілі Акт аднаўлення ўкраінскай дзяржаўнасці, і мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі выказаў падтрымку гэтай ініцыятыве. Аднак праз два тыдні ўлады Германіі пачалі рэпрэсіі супраць украінцаў. Ужо тады ГКЦ пачала падпольную дзейнасць, у прыватнасці ў саборы Святога Юры і ў манастырах пад апекай мітрапаліта Андрэя хавалі сотні чальцоў габрэйскай абшчыны.

Свята-Ўспенская Вуніўская лаўра, Львоўская вобл, у якой падчас ІІ Святовай вайны манахі студыты ратавали габрэяў ад фашыстаў.

> > > Працяг артыкулу < < <

На папярэднюю старонку. Царкоўныя спевы.

На галоўную старонку