Два ў адным. Чаму для гендэрнай ідэнтычнасці ў будучыні няма месца

Развіццё тэхналогій дае адбітак на ўсе сферы нашага жыцця, і нават у кананічных ідэях фемінізму адбыліся змены. Барацьба за раўнапраўе полаў трансфармавалася ў праэкт па перабудове грамадскай свядомасці, згодна з якім у свеце не будзе дзялення людзей паводле гендэрнай прыналежнасці.

“Радзіцель” замест “тата” і “маці”, прамежкавы пол ў шведскіх яслях, свабода гендэрнага самавызначэння ў еўрапейскіх школах… У палавым пытанні сучасная цывілізацыя, калі карыстацца тэрміналогіяй Папандопулы з кінастужкі “Вяселле ў Малінаўцы”, на мяжы грандыёзнага шухеру. Хутка ў адказ на бяскрыўднае пытанне: “У вас хлопчык ці дзяўчынка?” мы пачуем істошы лямант: “Паліцыя!” З чаго ўсё гэта пачалося і чым скончыцца? Паспрабуем разабрацца.

Пачнем з трэндаў, якія рэгламентуюць ролю палавой прыналежнасці ў сучасным свеце. Патрыярхат і матрыярхат пахаваныя ў далёкім мінулым – гэта факт. Фемінізм, які бударажыў розумы грамадзянаў (і асабліва грамадзянак) у дваццатым стагоддзі, з надыходам ХХI-га страціў актуальнасць. Гэта таксама факт. Пакуль вялася барацьба “за” – роўныя правы, даходы, магчымасці, – фемінізм заставаўся рэальнай кіруючай і накіроўваючай сілаю. Сёння ён у аўтсайдэрах: старыя мэты дасягнуты, новых няма. У выніку прыхільнікам кананічных фем-ідэй прыйшлося накіраваць свае сілы ў іншае рэчышча – у барацьбу супраць сэксуальнай эксплуатацыі, офісных дамаганняў, хатняга гвалту і інш. А гэта, прабачце, ужо зусім не той маштаб. Рэзюмуем: фемінізм хутчэй мёртвы, чым жывы. Аднак справа яго не знікла. Як калісьці дэкабрысты Герцэна, ён абудзіў да жыцця новыя рухі, якія прэтэндуюць на ісціну ў апошняй інстанцыі там, дзе гаворка ідзе пра ўзаемаадносіны палоў у будучыні.

Пяройдзем да канкрэтыкі, як толькі вызначымся з тэрміналогіяю.

Сучасная навука падзяляе два паняцці:

Пол – набор біялагічных характарыстык, якія адрозніваюць мужчынскую асобу ад жаночай. Тон тут задае набор першасных і другасных палавых прыкметаў, вядомы кожнаму з нас са школьнага курсу біялогіі.

Гендэр – тыпавы набор рысаў і характарыстык, уласцівых мужчынам і жанчынам у тым ці іншым грамадстве. Адсюль вынікае паняцце гендэрнай самаідэнтыфікацыі, якое тлумачыць, з якім полам індывід сябе прама ці ўскосна асацыюе.

Варыятыўнасць гендэрных роляў у сучасным свеце імкнецца да бясконцасці. Топавы сайт знаёмстваў Tinder ўжо сёння прапануе карыстальнікам 37 варыянтаў палавой самаідэнтыфікацыі.

Гэта, вядома, перабор. Па факце, базавы набор опцый у гэтай сферы сёння зводзіцца да трох пазіцыяў:

цісгендэр: гендэр адпавядае полу; трансгендэр: пол адзін – гендэр іншы; бігендэр: пол адзін – гендэра два.

Калі з першымі двума мадэлямі усё больш-менш зразумела, то на трэцяй варта спыніцца падрабязней – яна таго вартая.

Менавіта ў бігендэрызме ўматлікія мэтры сучаснай сацыялогіі бачаць светлую будучыню чалавецтва. Аднак перш, чым яно наступіць, гэтай гендэрнай ідэнтычнасці трэба будзе перарадзіцца з гадкага качаняці ў белакрылага лебедзя. Праблема ў тым, што статус бігендэра ў яго традыцыйным разуменні заснаваны на чаргаванні роляў: сёння хлопчык, заўтра дзяўчынка, паслязаўтра ізноў хлопчык і гэтак далей. Пагадзіцеся, злёгку папахвае шызафрэніяю. Ёсць і добрыя навіны: па прагнозах сацыёлагаў, карэнныя зрухі сацыяльных укладаў і наступныя за гэтым змены ў самасвядомасці асобы павінны будуць прывесці да таго, што бігендэр заўтрашняга дня стане мужчынам і жанчынай не пачарзе, а адначасова. Гэта ўжо зусім іншы каленкор. Паўнавартасны М / Ж-сімбіёз забяспечыць яго носьбіту шырыню светапогляду і паўнату жыццёвых адчуванняў, прынцыпова недасяжныя для мужчыны ці жанчыны паасобку.

Такая канцэпцыя звышчалавека “два ў адным” мае цалкам рэальныя шанцы стаць сацыяльнай сінгулярнасцю, на падставе якой будуць будавацца грамадскія адносіны ў будучыні.

Наступнае дзецішча фемінізму – постгендэрызм, які дэкларуе ў недалёкай будучыні поўную адмову ад паняцця полу. Для гэтага, на думку прыхільнікаў руху, неабходная мэтанакіраваная перабудова грамадскай свядомасці. Плюс развіццё біятэхналагічнай галіны, закліканае цалкам вызваліць жанчыну ад рэпрадуктыўнай функцыі: менавіта яе постгендэрысты лічаць крыніцаю ўсіх бедаў. Ня меньш папулярны ў неаліберальных колах кібертрансгендэрызм. Ён, калі абстрагавацца ад інтымных дэталяў, заклікае да стварэння тэхналогій і прыладаў, якія дазволяць чалавеку будучага адвольна і, галоўнае, шматкроць змяняць палавую прыналежнасць. Перадумовы маем ў наяўнасці ўжо сёння: абагульніўшы агульнасусветныя статыстычныя дадзеныя, даследчая група універсітэта Манітобы ў лістападзе мінулага году прапанавала сусветнай супольнасці вылучыць у асаблівы від сэксуальна-палавой арыентацыі цыфрасэксуалаў (digisexuals) – тых, хто не ўяўляе акт блізкасці без тэхналогій.

Прагнозаў ў гэтай галіне хоць адбаўляй. Ад поўнага сыходу сэксуальных адносін у віртуальны свет, калі ўсе неабходныя рухі цела выконваюць 3D-рэплікі, а карыстальнікі, разваліўшыся ў VR-крэслах, здымаюць сэнсарныя задавальненні. І да хайтек-рашэнняў, якія забяспечаць магчымасць дыстанцыйнага сэксуальнага акту чалавечых асобаў, цалкам імітуючую рэальную блізкасць.

Адэпты digisex-падыходу перакананыя: апгрэйд чалавечых узаемаадносінаў у гэтай галіне няўхільны, як калісьці адбылася трансфармацыя канвеера з ручною працай у аўтаматызаваную зборачную лінію. Вынік будзе больш дакладна адпавядаць чаканням, дасягацца значна хутчэй і з меншымі працавыдаткамі.

Акрамя сістэмнага ўплыву на лёсы цывілізацыі, гендэрна-палавая мультыплікацыя будзе мець вельмі цікаўны пабочны эфект. Сёння ў грамадскіх установах прадугледжана два пакоі з агульнапрынятай літарнай маркіроўкай. Мяркуючы па ўсім, хутка прыйдзецца дадаць трэцюю. Для наведвальнікаў, якія ня асацыююць сябе ні з «М», ні з «Ж».

Пытанне: паспрабуйце адгадаць новую літару.

Аўтар: Алія Грыг

Крыніца: Forbes.

На папярэднюю старонку

На галоўную старонку