Нарвежскі фільм, які падарваў гендэр-ідэалогію

Дакументальная стужка паказвае, што за ідэалогіяй гендэру стаіць неадукаванасць, якая ідзе побач з нахабствам.

Польські партал Rebelya прапануе гледачам фільм “Hjernvask” (“Прамыўка мазгоў”). Аўтарам фільму з’яўляецца Харальд Эйа, вядомы ў Нарвегіі комік, які ў просты спосаб скампраментаваў у гэтай краіне ідэалогію гендэру. Пад уплывам фільму публічная думка ў Нарвегіі, якая раней перабывала пад моцным уплывам гендэрнай прапаганды, пачала заўважаць нонсэнсы ды абсурды гэтае псеўданавукі.

Харальд Эйа

Харальд Эйа, робячы выгляд прастачка, які спрабуе зруйнаваць міфы на тэму пытанняў полу, запытываў пра гэта нарвежскіх навукоўцаў, філосафаў, журналістаў. Потым ён падаўся да універсітэцкіх даследчыкаў сусветнага класу — брытанскіх ды амерыканскіх, адмыслоўцаў у галіне эвалюцыйнай псіхалогіі, біхевіаральнай генэтыкі, і прапанаваў ім тыя ж самыя пытанні. Атрымаўшы ад навукоўцаў зусім іншыя адказы, ён прадэманстраваў ім запісы іхніх нарвежскіх калегаў. Вучоныя рэагавалі шоком і недаверам. Іхнія рэакцыі Эйа, у сваю чаргу, паказаў сваім папярэднім суразмоўцам у Нарвегіі. А тыя адказалі на гэта абвінавачваннямі ў расізме, у прапагандзе патрыярхальнага ладу ды ў культурных забабонах.

Аднак Харальд Эйа, як выявілася, ня быў прастачком у гэтых пытаннях. Ён сацыёлаг, цягам некалькіх гадоў працаваў у гэтай галіне, а толькі потым стаў комікам. Аднак не пакінуў сваёй спецыяльнасці і, незалежна ад працы, няспынна навучаўся, скіроўваючы сваю цікавасць да такіх галінаў, як біялогія, генэтыка ды эвалюцыйная псіхалогія. Ведаючы зсярэдзіны ўзровень нарвежскай навукі, ён пачаў прапаноўваць суразмоўнікам штораз усё больш складаныя пытанні, накшталт: калі ў Нарвегіі пануе такая міжполавая роўнасць, то чаму толькі кожны дзясяты інжэнер — жанчына, і з дзесяці медсёстраў дзевяць — жанчыны? Альбо: з-за чаго жанчыны маюць іншыя адносіны да сэксу, чым мужчыны, незалежна ад іх культуры?

Загнаныя ў кут “навукоўцы” канчаткова былі вымушаныя адкрыць падставы сваіх “рэвалюцыйных вынаходак”. Камера зафіксавала адказы кшталту: “Мае падставы не столькі науковыя, колькі тэарэтычныя”, альбо: “Гуманітарныя навукі павінныя паставіць пад сумнеў існуючае біялагічнае разуменне”.

Фільм агаліў брак якіх-кольвек навуковых падставаў гэтай “навукі”. Ён стаў штуршком да прыпынення дзяржаўнага фінансавання Нарвежскага інстытуту гендэрных даследванняў ва ўніверсітэце Осла. І немагчыма пераасэнсаваць наступствы, якія адбыліся ў свядомасці нарвежцаў.

Стужку з расейскім перакладам можна паглядзець тут.

Крыніца: gosc.pl

На папярэднюю старонку

На галоўную старонку