Папа Францыск: Зло праяўляецца ў гендэрнай ідэалогіі

На яго думку, гэтая ідэалогія хоча карэнным чынам знішчыць творчую ідэю Бога для кожнага з нас, зрабіць усё раўнамерным і нейтральным. Гэта напад на разнабаковасць, на Божую творчасць, на мужчыну і жанчыну, — кажа Свяцешы Айцец, — і дадае, што мова пра ідэалогію, якая не хоча лічыцца з рэальнасцю, з існуючай разнастайнасцю людзей, з унікальным і непаўторным характарам кожнага з нас.

Калі мы не будзем займацца ліквідаваннем адрозненняў, то гэта зробіць нас бліжэйшым адно да аднаго. А прыняцце іншага ў яго іншасці – гэта адкрыццё скарбу, якім ёсць адметнасць іншага, — дадае Папа.

Свяцейшы  Айцец выказаўся на гэтую тэму ў кніжным інтэрвію пра Яна Паўла ІІ, якое на наступным тыдні выйдзе ў Італіі, піша Vatican News. Мясцовая прэса ўжо публікуе некаторыя фрагменты ўзгаданага інтервію.

Кажучы пра гендэрную ідэалогію, Папа падкрэсліў, што хрысціянства заўжды аддавала перавагу фактам, а не ідэям. Замест гэтага гендэр праяўляецца як ідэя, якая хоча падступна навязацца да рэальнасці. Тая ідэалогія прагне падарваць асновы чалавецтва ў якім-кольвек асяродку ды на ўсіх узроўнях асветы, стаецца культурным дыктатам, які навязваецца некаторымі краінамі як азіны магчымы шлях культуры, пад якую трэба прыладкоўвацца.

Папа падкрэсліў, што ён не кажа пра патрэбу кагосці дыскрымінаваць, і прыгадаў, што Катэхізіс заклікае да атачэння пастырскаю апекаю гомасэксуальных асбаў.

Апроч гэтага, у кніжцы Францішак абараняе Яна Паўла ІІ супраць абвінавачванняў у надмернай духоўнай інтэрпрэтацыі гістарычных падзеяў, як, напрыклад, у справе замаху ў 1981 годзе, які Папа трактаваў, як выкананне фацімскіх прароцтваў. Папа Францішак падкрэслівае, што Ян Павел II — чалавек Божы, чалавек малітвы. Досыць было паназіраць, як ён моліцца, каб зразумець, што ён цалкам паглыблены ў таямніцу Бога. А той, хто моліцца, — працягнуў Папа, — можа чытаць падзеі трансцэндэнтна, ён не задавальняецца толькі аналізам розуму. Дык вось, гэта не Ян Павел II быў невымерны, а тыя, хто надта павярхоўна глядзяць на гістарычныя падзеі, — дадаў Папа Францішак.

У гэтым годзе спаўняецца сто гадоў з дня нараджэння Караля Вайтылы. Будучы Папа Ян Павел ІІ нарадзіўся 18 траўня 1920 года ў Вадовіцах каля Кракава на паўднёвай Польшчы. У кантэксце гэтага юбілею 11 лютага 2020 году на паліцах кнігарняў з’явіцца кніга-інтервію Папы Францішкка ды а. Луіджы Марыі Епакока “Святы Ян Павел Вялікі”, піша Vatican News.

Крыніца: Vatican News

На папярэднюю старонку

На галоўную старонку