Праграма трансмежавага супрацоўніцтва (ПТС)

Праграма трансмежавага супрацоўніцтва (ПТС) “Польшча – Беларусь – Украіна” з 2004 году падтрымлівае працэсы трансмежавага развіцця ў памежных раёнах Беларусі, Украіны ды Польшчы за сродкі са-фінансавання разнастайных праэктаў. Усе праэкты, фінансаваныя ў рамках праграмы “Польшча – Беларусь – Украіна”, з’яўляюцца некамерцыйнымі і паляпшаюць узровень жыцця жыхароў усходней Польшчы і заходніх Беларусі ды Ўкраіны. Кожная ініцыятыва, фінансуемая праграмай, дэманструе ярка выражаны трансмежавы эфект ня толькі праз наладжванае партнёрства паміж арганізацыямі з гэтых трох краін, але і за кошт ужо дасягнутых вынікаў праэктаў і пазітыўнага ўплыву на памежную тэрыторыю.

Першы праграмны перыяд рэалізаваны на працягу 2004-2006 гг. У той час, структура праграмы і фінансаванне праектаў былі нашмат складаней чым цяпер (у Польшчы выдаткі пакрываліся за кошт Еўрапейскага фонду рэгіянальнага развіцця, а ў Беларусі ды Ўкраіне выкарыстоўваліся сродкі ТАСІС). Тым не меньш, было прафінансавана 167 праэктаў, накіраваных на развіццё памежжа на суму 45.800.000 эўра.

Праграмны тэрмін на 2007-2013 быў рэалізаваны ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства і партнёрства (ЕІСП). Фінансаванне з бюджэту ЕС было значна павялічана да больш за 170 млн. эўра; і за гэтыя грошы было рэалізавана 117 праэктаў. Гэта былі буйныя інфраструктурныя, звычайныя і парасонавыя праэкты. Рэалізацыя праэктаў дазволіла правесці шматлікія паляпшэнні ў такіх сферах, як сацыяльная інфраструктура, ахова здароўя, адукацыя, турызм, абарона культурнай спадчыны, бяспека, а таксама інфраструктура і паслугі памежных пунктаў пропуску.

У праграмным тэрміне 2014-2020 праграма функцыянуе ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства (ЕІС). ЕІС падтрымлівае ўстойлівае развіццё ўздоўж знешніх межаў ЕС, дапамагае паменьшыць адрозненні ў стандартах ўзроўню жыцця і вырашыць праблемы па абодва бакі гэтых межаў.

Калі казаць пра грошы, то праграма “Польшча-Беларусь-Украіна» з’яўляецца самай вялікай ЕІС праграмай на межах ЕС – 165.000.000 эўра будзе выдаткавана праграмай на праэкты, скіраваныя на абарону і прасоўванне культурнай і прыроднай спадчыны памежных рэгіёнаў, інфраструктурную даступнасць рэгіёнаў, паляпшэнне інфраструктуры памежных пунктаў пропуску, працэдур і паслуг, якія там аказваюцца, роўна як і развіццё аховы здароўя і службаў абароны насельніцтва.

Стратэгія праграмы была дапрацаваная пасля сацыяльна-эканамічнага даследавання, праведзенага па запыце Воргана Кіравання, у якім былі вызначаныя агульныя нацыянальныя і рэгіянальныя прыярытэты краін удзельніц. Стратэгія таксама заснаваная на досведзе папярэдняга праграмнага перыяду і адлюстроўвае меркаванне розных зацікаўленых бакоў у частцы агульных патрэбаў і праблемаў на праграмнай тэрыторыі. У выніку, стратэгія адлюстроўвае рашэнні, прынятыя Сумесным праграмным камітэтам, якія сканцэнтраваныя на тэматычных сферах, у якіх краіны ўдзельніцы могуць вырашыць агульныя праблемы і захаваць сумесныя актывы.

ПТС ЕІС «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020 гады – гэта дакумент, які вызначае найбольш важныя аспекты рэалізацыі праграмы, яе кантэкст, мэты і функцыяванне. Вызначае сферы інтарэсаў, якія будуць рэалізаваныя дзякуючы са-фінансаванню праэктаў і якія прадстаўленыя чатырма тэматычнымі мэтамі і адпаведнымі прыярытэтамі:

  • СПАДЧЫНА

Прыярытэт 1.1 Прасоўванне мясцовай культуры і гісторыі

Прыярытэт 1.2 Прасоўванне і захаванне прыроднай спадчыны

  • ДАСТУПНАСЦЬ

Прыярытэт 2.1 Удасканаленне і развіццё транспартных паслугаў і архетыктуры

Прыярытэт 2.2 Развіццё ІКТ-інфраструктуры (Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі)

  • БЯСПЕКА

Прыярытэт 3.1 Падтрымка развіцця аховы здароў’я і сацыяльных паслуг

Прыярытэт 3.2 Рашэнне агульных праблем бяспекі

  • МЕЖЫ

Прыярытэт 4.1 Падтрымка памежнай эфактыўнасці і бяспекі

Прыярытэт 4.2 Удасканаленне працэдур памежнага, мытнага кіравання, а таксама візавых працэдураў

На папярэднюю старонку.

На галоўную старонку