Праграма з’яўляецца праэкам ЕС, які быў распачаты з ініцыятывы Швецыі ды Польшчы 26 траўня 2008 году. Праэкт мае мэту наладзіць інтэграцыйныя працэсы паміж ЕС і шасцю краінамі былога СССР: Беларуссю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй ды Азербайджанам.
З нашай краінай гісторыя супрацоўніцтва не такая простая. У 2011 г. мы адмовіліся ад удзелу ў саміце па палітычных прычынах. А ўжо ў 2012 г. галоўнай павесткай саміту была тэма Беларусі, вызначана жаданне ЕС да дыялогу з Беларуссю, але з агаворкаю, што шмат чаго ад нас залежыць. Асноўныя падзеi ў стасунках з намі накiраваныя на паэтапнае супрацоўнiцтва праз нядаўна створаную групу “Каардынацыя ЕС-Беларусь”, якая адлюстраваная ў адзiнай структуры падтрымкi i ахоплiвае перыяд 2017 – 2020 г. Увогуле 2017-2018 г. для нас былі вельмі плённымі па шчыльнасці афіцыйных кантактаў.

Існуюць чатыры асноўныя прыярытэтныя накірункі ПУП:
1. Больш моцная эканоміка (эканамічнае развіццё і рынкавыя магчымасці).
2. Умацаванне інстытутаў кіравання.
3. Больш моцная сувязь (сувязь, энэргаэфектыўнасць, навакольнае асяроддзе ды змена клімату).
4. Больш моцнае грамадзтва (мабільнасць і кантакты паміж людзьмі).