Мова ВКЛ

Сёння шмат спрэчак узнікаюць па пытанню мовы, якая выкарыстоўвалася ў ВКЛ. Ці гэта была адна з балцкіх моваў, напрыклад, жамойцкая, ці гэта была старабеларуская.

Асноўная мова ВКЛ - літоўская (старабеларуская) мова, на якой вяліся ўсе дзяржаўныя дакументы.

Не існуе аніводнага дзяржаўнага дакументу ў ВКЛ, які б быў напісаны па-летувіску, мова афіцыйных папераў была славянскаю, дакладней – старабеларускаю, якая была адной з найдаўнейшых моваў Еўропы і называлася ў тыя часы мовай літоўскай альбо мовай рускай. Статуты ВКЛ – сусветна вядомы доказ моўнай сітуацыі ў кіруючым асяродку дзяржавы. Не сустракаюцца ў дакументах тых часоў такія пераробленыя ў нядаўнім мінулым імёны князёў, як Вітаўтас, Міндаўгас ды іншыя. Гэтак, як і сталіца ВКЛ Вільня стане звацца Вільнюсам толькі ў 1939 годзе.

Але, нягледзячы на гэтыя гістарычныя сведчанні, можам знайсці аспрэчванне гэтай “нязручнай” для нашых паўночных суседзяў сітуацыі. У прыватнасці, яны спасылаюцца на ліст Вітаўта імператару Сігізмунду, датаваны 11 сакавіка 1420 году, які быў напісаны на латыні. Вось яго фрагмент:

  • Sentenciastis enim et pronuncciastis primo in terra Samaytarum, que est hereditas et patrimonium nostrum ex legittima attavorum et avorum nostrorum successione, quam et nunc possidemus, que eciam est et semper fuit unum et idem cum terra Lythwanie, nam unum ydeoma et uni homines. Sed quod terra Samaytarum est terra inferior ad terram Lythwanie, ideo Szomoyth vocatur, quod in lythwanico terra inferior interpretatur. Samoyte vero Lythwaniam appelant Auxstote, quod est terra superior respectu terre Samaytarum. Samagitte quoque homines se Lythwanos ab antiquis temporibus et nunquam Samaytas appelant, et propter talem ydemptitatem in titulo nostro non de Samagicia nos scribimus, quia totum unum est, terra una et homines uni.

Гэты фрагмент Томас Баранаўскас перакладае так:

  • Вы зрабілі і абвесцілі рашэнне што да Жамойцкай зямлі, якая ёсць нашаю спадчынаю и вотчынаю па законнаму спадкаемству нашых продкаў. Яе і зараз маем у сваёй уласнасці, яна зараз ёсць і заўсёды была адна і тая ж самая Літоўская зямля, бо ёсть адна мова і адныя людзі. Але таму, што Жамойцкая зямля знаходзіцца ніжэй Літоўскай зямлі, то й называецца Жамойція, бо так па-літоўску называецца ніжняя зямля. А жамойты называюць Літву Аўкштайтыяй, той бок верхняю зямлей у стасунку да Жамойці. Таксама людзі Жамойці са старажытных часоў называлі сябе літоўцамі, і ніколі жамойтамі, і з-за такой тоеснасці мы ў сваім тытуле не пішам аб Жамойці, бо ўсе ёсть адным — адна зямля і адныя людзі.

Каб зразумець, аб чым тут вядзецца размова, трэба ўспомніць, што гэты ліст з’явіўся пасля таго, як імператар Сігізмунд прыняў рашэнне на судзе паміж тэўтонамі і ВКЛ на карысць першых. Можна сказаць, Вітаўт пісаў ворагу. У магістра Вордэну перад гэтым мелася на руках данясенне свайго комтура – “Жамойць уздоўж і папярок праходзяць літвіны, русіны і татары, часта апранутыя гандлярамі, і падбіваюць насельніцтва да паўстання”. Вітаўт дыпламатычна абвяргае гэта, кажучы, што нічога такога не робіць. У выніку Сігізмунд, які вырашаў спрэчку за Жамойць, паверыў нашаму князю, і гэтыя тэрыторыі засталіся ў ВКЛ. Магчыма, гэта выратавала жамойтаў ад паўтарэння лёсу прусаў – знішчэння і асіміляцыі.

Але ёсць тут цікавы момант. У перакладзе тэкста ліста Вітаўта з латыні, зробленым Т. Баранаўскасам, можна заўважыць некаторыя падмены сэнсу. Пераклад урыўку ліста “…бо так па літоўску называецца ніжняя зямля” правільна мусіць гучаць “…бо так на літоўскую перакладаецца ніжняя зямля”. Гэта азначае, што літоўская мова Вітаўта – гэта не жамойцкая мова. Таму гэтыя “непрыемнасці” прыбіраюцца летувіскім бокам з дапамогаю недабрасумленнага перакладу.

На галоўную старонку