Мірная дамова паміж Расеяй і Летувой. 1920 г.

Расея з аднаго боку і Летува з другога, кіруючыся цвёрдым жаданнем усталяваць на пачатках права і справядлівасці трывалыя падмуркі дзеля будучых стасункаў, забяспечваючых за абедзьвума дзяржавамі і іх народамі ўсе даброты міра і добрага суседства, вырашылі з гэтай мэтай прыступіць да перамоваў і дзеля гэтага прызначылі сваімі ўпаўнаважанымі:

Урад РСФСР: Адольфа Абрамавіча Іоффэ, Юліяна Язэпавіча Мархлеўскага і Леаніда Леанідавіча Абаленскага

Урад ЛДР: Фаму Францавіча Нарушэвічуса, Пятра Бярнардавіча Клімаса, Сымона Якубавіча Разенбаўма, Язэпа Матвеевіча Вайлакайціса і Вітаўта Язэпавіча Рачкаўскаса.

Азначаныя ўпаўнаважаныя пасля ўзаемнага прад’яўлення сваіх паўнамоцтваў, прызнаных складзенымі ў належнай форме і ў належным парадку, прыйшлі да пагаднення ў ніжэйшым:

АРТЫКУЛ І.

Зыходзячы з абвешчанага РСФСР права ўсіх народаў на вольнае самавызначэнне ажно да поўнага аддзялення іх ад дзяржавы, у склад якой яны ўваходзяць, – Расея безумоўна вызнае самастойнасць і незалежнасць Летувіскай дзяржавы з усімі выплываючымі з такога вызнання юрыдычнымі наступствамі і па добрай воле і на вечныя часы адмаўляецца ад усіх сувярэнных правоў Расеі над летувіскім народам і яго тэрыторыяй.

АРТЫКУЛ ІІ.

Дзяржаўная мяжа паміж Расеяй і Летувой праходзіць:

Пачынаючыся ад месца ўпадзення ракі Гараднянкі ў раку Бобр у 2-х вярстах на ўсход ад вёскі Чарныляс па рэчцы Гараднянка паміж вескамі Хмельнікі і Хмелеўка і вёскамі Леўкі і Вольша; адтуль па сухадолу ў накірунку да паўднёвага боку вёскі Весялова; адтуль па безымянаму прытоку рэчцы Каменнай да ўпадзення гэтага прытока ў вышэйузгаданую рэчку Каменную ў адлегласці каля вярсты ад вёскі Весялова. Далей вышэй па плыні рэчкі Каменнай на адлегласці каля адной вярсты; адтуль па сухадолу прыблізна ў накірунку вёскі Нярасная аж да вярхоў’я безымянага прытоку рэчцы Сідэрка; далей, па гэтаму прытоку да яго зліцця з рэчкай Сідэрка ў адлегласці каля вярсты ад вёскі Сідэрка; адтуль па плыні рэчкі Сідэрка паміж вёскамі Шастакі і Сідэрка, амінаючы мястэчка Сідра, паміж вёскамі Юрашы і Агароднікі, аміная вёску Беняшы, аміная вёску Літвінка, паміж вёскамі Звяраны і Цімані, да вёскі Лоўчыкі; адтуль па сухадолу ў накірунку да паўднёвай ускраіны вёскі Валькуша, адтуль да паўночнага боку вёскі Чупрынава; далей на ўзвышша з трыганаметрычным пунктам 108,0, які на адлегласці каля вярсты на поўдзень ад вёскі Навадэлі; далей у накірунку да паўночнага боку Тоўчы на адлегласці прыблізна вярсты на поўнач ад яе; адтуль у накірунку да паўднёвага боку вёскі Дубавая, далей па рэчцы Індурка, амінаючы вёску Лужкі, амінаючы мястэчка Індура, амінаючы вёску Пракаповічы, амінаючы вёску Белева, далей па рэчцы Лашанка, амінаючы вёску Баброўнікі, і далей па гэтай рэчцы да яе ўпадзення ў раку Свіслач. Далей, па рэчцы Свіслач да яе ўпадзення ў раку Нёман; адтуль па рацэ Нёман да вусця ракі Беразіна, па рэкам Беразіна, Іслач і Валожынка, па заходняму боку м. Валожын і па паўночнаму боку вёскі Брылкі, Бурлакі і Палікшчоўшчызна; адтуль на паўночны ўсход па ўсходнім баку вёсак Мялаші і Гінтаўшчызна (Менжыкаўшчызна) прыблізна ў адной вярсце ад іх; далей на паўночны ўсход у накірунку да заходняга боку мястэчка Халхло на адлегласці прыкладна адной вярсты ад яго; далей, ў накірунку да заходняга боку вёскі Суханароўшчызна на адлегласці каля вярсты ад яе. Адтуль мяжа паварочвае на паўночны ўсход да паўночнага боку вёскі Беразоўцы на адлегласці прыблізна адной вярсты ад яе; далей, на паўночны ўсход у накірунку да заходняга боку вёскі Васькоўцы; адтуль у накірунку да заходняга боку вёскі Лялькаўшчызна на адлегласці прыблізна адной вярсты ад яе; адтуль паварочвае на поўнач, да заходняга боку вёскі Куляўшчызна і адтуль на поўнач паміж вёскамі Дрэні і Жарлакі; адтуль на паўночны захад па ўсходнім баку вёскі Гаравіна і заходнім баку вёскі Адамавічы; далей да ўсходняга боку вёскі Мыслевічы, далей, па ўсходнім баку вёскі Бухоўшчына, у накірунку да станцыі Маладэчна, перасякаючы чыгуначны вузел так, што чыгуначная лінія Вільня-Маладэчна-Ліда застаецца на летувіскай тэрыторыі, а чыгуначная лінія Вілейка-Маладэчна-Менск – на расейскай тэрыторыі; адтуль па рэчцы Бухоўка да ўпадзення яе ў рэчку Вуша, па гэнай рэчцы Вуша да вёскі Вуша, адтуль паварочвае на паўночны ўсход і ідзе па сухадолу па ўсходняму боку вёсак Слабодка, Доўгая, Прэнта; адтуль па рэчцы Нарач і каля вёсцы Чэрэмшчыца ў адлегласці каля вярсты ад яе паварочвае на поўнач і ідзе па ўсходнім баку возера Бляда; на адлегласці каля адной вярсты ад яго праходзіць на поўнач праз возера Мястра і па выхадзе з гэтага возера па сухадолу паміж вёскай Пікольцы з заходняга боку і вёскі Мінчакі з усходняга боку; далей на поўнач і па ўсхонім баку вёскі Валачок прыблізна ў адной вярсце ад яе; адтуль на поўнач праз возера Мадзівол да заходняга боку вёскі Пшэгроддзе прыблізна ў адной вярсце ад яе; адтуль у накірунку да вытоку ракі Мядзелка і па гэтай рэчцы да ўпадзення яе ў раку Дзісну; адтуль мяжа ідзе па сухадолу на паўночны ўсход у накірунку да заходняга боку вёскі Баравыя, прыблізна ў адлегласці адной вярсты ад яе, далей на паўночны ўсход у накірунку праз возера Міхалішкі; далей па рэчцы Нішчанка да паралелі возера Азірайцы, на заходнюю ўскраіну Рэпішча, на заходнюю ўскраіну Замошша, на воз. Золва, па р. Зольвіца, праз возера Дрысвяты на возера Цно, воз. Нясліжа, далей на поўнач праз возара Нядрова і ад гэтага возера па рацэ Друйка да перасячэння яе з мяжой Ковенскай губерніі, далей па мяжы Ковенскай губерніі і далей на раку Заходняя Дзвіна каля ф. Шафранава.

Заўвага 1. Мяжа паміж Летувою і Польшчаю і паміж Летувою і Латвіяй будзе ўсталяваная па дамове з гэтымі дзяржавамі.

Заўвага 2. Дзяржаўную мяжу паміж абодвума дамаўляючыміся бакамі ў натуры павінна правесці і ўсталяваць памежныя знакі змяшаная камісія з роўнай колькасцю чальцоў ад абодвух бакоў. Пры правядзенні і ўсталяванні мяжы ў натуры ўзгаданая камісія кіруецца этнаграфічнымі і эканамічнымі чыннікамі, прытрымліваючыся па магчымасці натуральных межаў, пры гэтым населеныя пункты, па магчымасці, павінны ўваходзіць цалкам у склад адной дзяржавы. У тых выпадках, калі мяжа ідзе па вазёрах, рэках і каналах, яна праходзіць па сярэдзінах гэтых вазёраў, рэкаў і каналаў, бо ў гэтай дамове не абумоўлена іншае.

Заўвага 3. Апісаная ў гэтым артыкуле мяжа нанесеная чырвонай рысай на прыкладзенай да гэтага мапе. У выпадку неадпаведнасці паміж мапай і тэкстам, вырашальнае значэнне мае тэкст.

Заўвага 4. Штучны адвод вады на памежных рэках і вазёрах, цягнучы за сабою зніжэння сярэднега ўзроўню вады ў іх – не дазваляецца.

Парадак і ўмовы судаходства і рыбалоўства на гэтых рэках і вазёрах усталёўваюцца адмысловаю дамоваю, прыгэтым рыбалоўства можа ажыццяўляцца толькі спосабамі, не вычэрпваючымі рыбных багаццяў.

АРТЫКУЛ ІІІ.

Умовы памежнай аховы, як і пытанні мытныя ды іншыя, звязаныя з гэтым, будуць урэгуляваныя адмысловаю дамоваю дамаўляючыхся бакоў пасля таго, як падзяляючыя Летуву і Расею акупаваныя мясцовасці будуць вызваленыя ад акупацыі.

АРТЫКУЛ ІV.

Абодва дамаўляючыхся бакі забавязваюцца:

1. Не дапускаць на сваёй тэрыторыі ўтварэння і перабывання ўрадаў, арганізацый ці гуртоў, маючых на мэце ўзброеную барацьбу супраць іншага дамаўляючагася боку. Таксама не дапускаць у межах сваёй тэрыторыі вярбоўку і мабілізацыю асабістага складу ў войскі гэтых урадаў, арганізацый ці гуртоў і знаходжання іхніх прадстаўніцтваў ці службовых асобаў.

2. Забараніць тым дзяржавам, якія знаходзяцца фактычна ў стане вайны з іншым з дамаўляючыхся бакоў, а таксама арганізацыям ці гуртам, якія ставяць на мэце ўзброеную барацьбу з іншым дамаўляючымся бокам, увозіць у свае порты і правозіць праз сваю тэрыторыю ўсё тое, што можа быць выкарыстана супраць іншага дамаўляючагася боку, менавіта: узброеныя сілы, вайсковая маёмасць, вайскова-тэхнічныя сродкі і матэрыялы артылерыйскія, інтэндантскія, інжэнерныя і паветраныя.

АРТЫКУЛ V.

У выпадку міжнароднага вызнання пастаяннага нейтралітэту Летувы, Расея са свайго боку забавязваецца прытрымлівацца гэтага нейтралітэту і ўдзельнічаць у гарантыях яго захавання.

АРТЫКУЛ VI.

Асобы, якія да ратыфікацыі гэтай дамовы жылі ў межах Летувы, і самі альбо іх бацькі пастаянна пражывалі ў Летуве альбо былі прыпісаныя да вясковых, гарадскіх ці саслоўных таварыстваў на тэрыторыі Летувіскай Дзяржавы, а таксама асобы, якія да 1914 г. пражывалі на тэрыторыі той самай дзяржавы на працягу 10 апошніх гадоў і мелі там трывалую занятасць, за выключэннем былых цывільнага і вайсковага звання чыноў, не паходзячых з Летувы, і чальцоў іх сем’яў, – тым самым вызнаюцца грамадзянамі Летувіскай Дзяржавы.

Асобы той самай катэгорыі, пражываючыя да моманту ратыфікацыі гэтае дамовы на тэрыторыі трэцяй дзяржавы, але не натуралізаваныя там, аднолькава вызнаюцца летувіскімі грамадзянамі.

Аднак, усе асобы, дасягнуўшыя 18-гадовага ўзросту і пражываючыя на тэрыторыі Летувы, маюць магчымасць на працягу аднаго году з моманту ратыфікацыі гэтае дамовы выказаць жаданне захаваць (апціраваць) грамадзянства Расейскае, пры гэтым іх грамадзянству падпадаюць дзеці маладзейшыя за 18 гадоў і жонка, калі паміж сужонкамі не адбылося іншай дамовы.

Таксама асобы, пражываючыя на тэрыторыі Расеі і падыходзячыя пад умовы першага абзацу гэтага артыкулу, на працягу таго самага тэрміну і на тых самых умовах могуць апціраваць летувіскае грамадзянства.

Зрабіўшыя заяву аб аптацыі, а таксама тыя, хто атрымлівае грамадзянства з імі, захоўваюць свае правы на рухомую і нерухомую маёмасць у прававых межах, адпавядаючых дзяржаве, у якой яны пражываюць, але забавязаныя на працягу аднаго году па афармленню заявы пакінуць яе межы, пры гэтым маюць права ўсю сваю маёмасць ліквідаваць ці вывозіць яе з сабою.

Заўвага 1. Для асобаў, пражываючых на Каўказе, і ў Азіяцкай Расеі, пазначаныя ў гэтым артыкуле тэрміны як для падачы заяваў, так і для выезду павялічваюцца на адзін год.

Заўвага 2. Правамі аптантаў, азначанымі ў гэтым артыкуле, карыстаюцца таксама тыя грамадзяне, што да і пасля святовай вайны пражывалі на тэрыторыі аднаго боку, а на момант ратыфікацыі гэтай дамовы пражываюць на тэрыторыі іншага.

Уцекачы, што да сваёй маёмасці, якую яны не змаглі вывезці, на падставе дамовы аб рээвакуацыі ўцекачоў ад 30 чэрвеня 1920 году, карыстаюцца тымі ж правамі, што прадугледжана гэтым артыкулам для аптантаў, але толькі калі яны дакажуць, што гэтая маёмасць належыць ім і на момант рээвакуацыі знаходзілася пад іх фактычным валоданнем.

АРТЫКУЛ VII.

Уцекачы абодвух дамаўляючыхся бакоў, жадаючыя вярнуцца на радзіму, падлягаюць вяртанню на радзіму па магчымасці ў карацейшы тэрмін.

Парадак і ўмовы рээвакуацыі ўсталёўваюцца па згодзе ўрадаў дамаўляючыхся бакоў.

АРТЫКУЛ VIII.

Абодва дамаўляючыхся бакі ўзаемна адмаўляюцца ад усялякіх разлікаў, зыходзячых з папярэдняй прыналежнасці Летувы да былой Расейскай Імперыі, і вызнаюць, што дзяржаўная маёмасць розных катэгорыяў, знаходзячыся на тэрыторыі кожнай з іх, складае неад’емную ўласнасць адпаведнай дзяржавы. Калі ж належачая такім чынам Летуве маёмасць была пасля 1 жніўня 1914 г. вывезеная з яе тэрыторыі трэцяй дзяржавай, то права патрабаваць яго пераходзіць да Летувіскай Дзяржавы.

Да Летувіскай Дзяржавы пераходзяць усе патрабаванні Расейскай казны, палягаючыя на маёмасцях, знаходзячыхся ў межах Летувіскай Дзяржавы, як і ўсе патрабаванні да летувіскіх грамадзянаў, але ў памеры, не пагашаемым сустрэчнымі патрабаваннямі, якія належна ўлічваць.

Заўвага: права патрабавання з малазямельных сялянаў іх пазыкаў у былога Расейскага Сялянскага Зямельнага Банку альбо іншым, зараз нацыяналізаваным расейскім зямельным банкам, таксама і права патрабавання даўгоў былому Расейскаму Дваранскаму Зямельнаму Банку, ці іншым, зараз нацыяналізаваным расейскім зямельным банкам, знаходзячыхся на землях памешчыкаў, пры пераходзе гэтых земляў да малазямельных ці беззямельных сялянаў, – да Летувіскага Ўраду не пераходзіць, але лічыцца знішчаным.

Дакументы і акты, засвядчаючыя апісаныя ў артыкуле правы, перадаюцца Расейскім Урадам Летувіскаму Ўраду, бо яны знаходзяцца ў фактычным уладанні першага, У выпадку немагчымасці выканання гэтых рэчаў на працягу году тэрміну з моманту ратыфікацыі гэтае дамовы, тыя дакуманты і акты вызнаюцца загубленымі.

АРТЫКУЛ ІХ.

1. Расейскі Ўрад вяртае за свой рахунак у Летуву і перадае Летувіскаму Ўраду бібліятэкі, архівы, музэі, мастацкія творы, вучэбныя дапаможнікі, дакуманты ды іншую маёмасць вучэбных установаў, навуковых, урадавых, рэлігійных, грамадскіх і саслоўных установаў, бо гэтыя рэчы былі вывезеныя з тэрыторыі Летувы пад час святовай вайны 1914-1917 гг. і фактычна знаходзяцца ці апынуцца ва ўладанні ўрадавых ці грамадскіх установаў Расеі.

Што тычыцца архіваў, бібліятэк, музэяў, мастацкіх твораў і дакумантаў, маючых для Летувы істотнае навуковае, мастацкае ці гістарычнае значэнне і вывезеных за межы Летувы ў Расею да святовай вайны 1914-1917 гг., то Расейскі Ўрад пагаджаецца павярнуць іх у Летуву, бо гэта не прычыніць пэўнай шкоды Расейскім бібліятэкам, архівам, музеям, мастацкім галерэям, у якіх яны захоўваюцца.

Пытанні, што да гэтага, належаць да вырашэння змяшанай камісіяй з роўнай колькасцю чальцоў з абодвух дамаўляючыхся бакоў.

2. Расейскі Ўрад вяртае за свой рахунак і перадае Летувіскаму Ўраду ўсе вывезеныя падчас святовай вайны 1914-1917 гг. за межы Летувы судэбныя ды ўрадавыя справы, судэбныя ды ўрадавыя архівы, у тым ліку архівы старэйшых і малодшых натарыўсаў, архівы іпатэкаў, архівы духоўных установаў усіх веравызнанняў, архівы і планы межавых, зямельных, лясных, чыгуначных, шасэйных, паштова-тэлеграфных ды іншых установаў, планы, чарцяжы, мапы, ды ўвогуле ўсе матэрыялы тапаграфічнага аддзелу Віленскай Вайсковай Акругі, бо яны належаць да тэрыторыі Летувіскай дзяржавы; архівы мясцовых аддзелаў Дваранскага і Сялянскага Банкаў, аддзелаў Дзяржаўнага Банку ды ўсіх іншых крэдытных, кааператыўных, узаемнага страхавання ўстановаў; роўным чынам архівы і справаводства прыватных установаў Летувы, бо ўсе азначаныя рэчы фактычна знаходзяцца ці апынуцца пад уладаннем урадавых ці грамадскіх установаў Расеі.

3. Расейскі Ўрад вяртае за свой рахунак і перадае Летувіскаму Ўраду дзеля перадачы па прыналежнасці ўсялякага чыну маёмасныя дакуманты: купчыя і закладныя крэпасці, арэндныя дамовы, усялякія грашовыя абавязкі і г. д., у тым ліку кнігі, паперы і дакуманты, неабходныя для пераліку, і ўвогуле дакуманты, вызначаючыя маёмасна-прававыя стасункі летувіскіх грамадзянаў, вывезеныя за межы Летувы падчас святовай вайны 1914-1917 гг., бо яны фактычна знаходзяцца ці апынуцца пад уладаннем урадавых ці грамадскіх установаў Расеі. У выпадку невяртання на працягу двух гадоў з моманту ратыфікацыі гэтае дамовы, дакуманты лічацца загубленымі.

4. Адносна частак архіваў цэнтральных установаў, належачых да тэрыторыі Летувы і падлягаючых выдзелу (вяртанню – рэд.), павінна існаваць адмысловае пагадненне, дзеля чаго будзе прызначаная адмысловая камісія з роўнай колькасцю чальцоў ад абодвух дамаўляючыхся бакоў.

АРТЫКУЛ Х.

1. Расейскі Ўрад вяртае за свой рахунак і перадае Летувіскаму Ўраду дзеля перадачы па прыналежнасці эвакуяваную падчас святовай вайны 1914-1917 гг. маёмасць грамадскіх, дабрачынных, культурна-асветніцкіх установаў а таксама калакалы і аздобу цэркваў і малітоўных дамоў усіх веравызнанняў, бо гэтыя рэчы фактычна знаходзяцца ці апынуцца пад уладаннем урадавых ці грамадскіх установаў Расеі.

2. а) У адносінах укладаў у сберагальныя касы, дэпазітных, залогавых і іншых сум, унесеных у былыя расейскія ўрадавыя і судзебныя ўстановы, бо гэтыя ўклады і сумы належаць грамадзянам Летувы, б) у адносінах укладаў ці сум розных найменняў унесеных у аддзяленні Дзяржаўнага Банку і ў нацыяналізаваныя і ліквідаваныя крэдытныя ўстановы і іх аддзяленні, бо гэтыя ўклады і сумы належаць грамадзянам Летувы, – Расейскі Ўрад абавязуецца вызнаваць за летувіскімі грамадзянамі ўсе тыя правы, якія ў свой час былі ім вызнаныя за ўсімі расейскімі грамадзянамі, і таму дазваляе летувіскім грамадзянам, ня маючым тады магчымасці з-за акупацыі скарыстацца гэтымі сваімі правамі, скарыстацца імі зараз з атрыманнем пакрыцця сваіх прэтэнзій папяровымі грашовымі знакамі, маючымі ў момант задавальнення прэтэнзій абарот ў Расейскай Рэспубліцы, і прыстасоўваючыся да курсу папяровага рубля, існуючаму на ўнутраным грашовым рынке да моманту канчатковай акупацыі Летувы, т. б. да 1 верасня 1915 г.

Адносна каштоўнасцей і маёмасцей, захоўваючыхся ці захоўваемых раней у памяшканнях банкаў і іх сэйфах, бо гэтыя каштоўнасці і маёмасці належаць грамадзянам Летувы, выконваюцца палажэнні, выкладзеныя ў першым абзацы гэтага пункту.

Азначаныя ў гэтым артыкуле сумы, каштоўнасці і маёмасці перадаюцца Летувіскаму Ўраду дзеля перадачы па прыналежнасці.

3. Расейскі Ўрад вяртае за свой рахунак і перадае Летувіскаму Ўраду капіталы, прызначаныя для заснавання стэпендыяў у навуковых установах Летувы і для летувіскіх грамадзянаў у навуковых установах Расеі.

4. У адносінах аплаты знаходзячыхся ў абароце ў межах Летувы расейскіх грашовых знакаў, каштоўных папераў, урадавых ці гарантаваных урадам, а таксама і прыватных, выданых таварыствамі і ўстановамі прадпрыемствы якіх нацыяналізаваныя Расейскім Урадам, а таксама ў адносінах задавальнення патрабаванняў летувіскіх грамадзянаў да Расейскае казны і да нацыяналізаваных установаў, – Расея абавязуецца вызнаваць за Летувою і летувіскімі грамадзянамі ўсе тыя ільготы, правы і перавагі, якія наўпрост ці ўскосна дадзеныя ёю ці будуць дадзеныя якой-кольвек трэцяй дзяржаве ці яе грамадзянам, таварыствам і ўстановам.

Калі каштоўныя паперы і маёмасныя дакументы не ў наяўнасці, то Расейскі Ўрад дае згоду прымяняючы гэты пункт гэтага артыкулу вызнаваць трымацелямі каштоўных папераў ды інш. тых, хто дасць дастатковыя доказы аб здзейсненай падчас вайны эвакуацыі належачых ім папераў.

АРТЫКУЛ ХІ.

1. Расейскі Ўрад вяртае Летувіскаму Ўраду для перадачы па прыналежнасці эвакуяваную падчас святовай вайны 1914-1917 гг. маёмасць летувіскіх грамадзянаў ці таварыстваў, кампаній і акцыянерных таварыстваў, у якіх большасць акцыяў ці паеў належыла летувіскім грамадзянам да моманту выдання Расейскім Урадам адпаведных дэкрэтаў аб нацыяналізацыі, бо гэтыя маёмасці фактычна знаходзяцца ці апынуцца пад уладаннем Расейскага Ўраду.

Заўвага: Гэты пункт не тычыцца капіталаў, укладаў і каштоўнасцяў, што знаходзіліся у аддзяленнях дзяржаўнага банку альбо ў прыватных банках, крэдытных установах і сберагальных касах на тэрыторыі Летувы.

2. У адносінах да эвакуяваных у Расею падчас святовай вайны 1914-1917 гг. чыгуначных транспартных сродкаў і тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, таксама абсталявання чыгуначных майстэрняў – Расея згодная пакрыць Летуве частку ў памеры, адпаведным мясцовым патрэбам Летувіскай Дзяржавы і ўлічваючы агульнае зніжэнне тонусу эканамічнага жыцця.

Дзеля дакладнага выяўлення памеру азначанага пакрыцця неадкладна па ратыфікацыі гэтае дамовы ствараецца змяшаная камісія з роўнай колькасці чальцоў ад абодвух дамаўляючыхся бакоў.

Заўвага: Пакрыццё чыгуначных транспартных сродкаў ды тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, абсталявання чыгуначных майстэрняў, адносячыхся да акупаванай тэрыторыі Летувы, можа пачацца толькі па вызваленні яе з-пад акупацыі.

3. Для выканання указаных у арт. VІІІ, ІХ, Х і ХІ умоваў гэтае дамовы Расейскі Ўрад абавязуецца даваць Ураду Летувы ўсе датычныя гэтага даведкі і звесткі і аказваць усялякае судзеянне ў пошуку вяртаемай маёмасці, архіваў, дакументаў ды інш. Бліжэйшае рэгуляванне ўзнікаючых пытанняў ускладаецца надзвычайную змяшаную камісію з роўнай колькасцю чальцоў ад абодвух дамаўляючыхся бакоў.

АРТЫКУЛ ХІІ.

Расейскі Ўрад, бяручы да ўвагі тое, што Летува падчас святовай вайны была амаль цалкам спустошаная і што летувіскія грамадзяне пазбаўленыя нават магчымасці аднавіць свае гаспадаркі, у прыватнасці разбураныя ды спаленыя будоўлі, з прычыны вынішчэння лясоў Летувы, выказвае згоду:

1. Вызваліць Летуву ад адказнасці па даўгавым і ўсялякім іншым абавязкам, у тым ліку ўзнікшым з-за выпуску папяровых грошаў, казначэйскіх знакаў, абавязкаў, сэрый і пасведчанняў Расейскага казначэйства па знешнім і ўнутраным займам Расейскай дзяржавы, па гарантыям розным установам і прадпрыемствам і па іх гарантаваным займам ды інш. Усе падобныя прэтэнзіі крэдытораў Расеі ў доле, датычнай Летувы, павінны быць накіраваныя толькі супраць Расеі.

2. У бліжэйшых да межаў Летувы мясцовасцях і па магчымасці бліжэй да сплаўных рэкаў і чыгункі даць Летувіскаму Ўраду права рубкі леса на плошчы ста тысячаў дзесяцін з паступовым адводам на працягу дваццаці гадоў леспрубчых плошчаў па планах Расейскай лясной гаспадаркі. Вызначэнне далейшых умоваў рубкі даецца змяшанай камісіі з роўнай колькасцю чальцоў ад абодвух дамаўляючыхся бакоў.

3. Выдаць Летувіскаму Ўраду тры мільёна рублёў золатам у палутарамесячны тэрмін з моманту ратыфікацыі гэтай дамовы.

АРТЫКУЛ ХІІІ.

1. Дамаўляючыяся бакі згодныя пачаць, як магчыма хутчэй па ратыфікацыі гэтай дамовы, перамовы адносна падпісання гандлёвай і эканамічнай дамовы.

2. У аснове гандлёвай дамовы павінны быць прынцып найбольшага спрыяння.

3. У аснове транзітнай дамовы павінны быць прынцыпы:

а) Тавары, праходзячыя транзітам праз тэрыторыю аднаго з дамаўляючыхся бакоў, не павінны абкладацца ніякімі пошлінамі ды налогамі.

б) Фрахтавыя тарыфы на транзітныя тавары не павінны быць вышэй фрахтавых тарыфаў на аднастайныя тавары мясцовага прызначэння.

Заўвага: Да з’яўлення нармалёвых умоваў транзітныя ўзаемадачыненні паміж Расеяй і Летувой рэгулююца гэтымі ж прынцыпамі. Іншыя ўмовы транзіту нармуюцца надзвычайнымі часовымі пагадненнямі.

4. Расейскі і Летувіскі гандлёвыя флаты ўзаемна карыстаюцца гаванямі дамаўляючыхся бакоў на роўных правах.

5. Застаўшаяся пасля смерці грамадзянаў аднаго з дамаўляючыхся бакоў на тэрыторыі іншага маёмасць перадаецца цалкам ва ўласнасць консульскага ці адпаведнага прадстаўніка дзяржавы, да якой належыў спадкаемца, да паступлення з ім згодна з айчыным правам.

АРТЫКУЛ ХІV.

Дыпламатычныя і консульскія стасункі паміж дамаўляючыміся бакамі ўсталёўваюцца неадкладна па ратыфікацыі гэтай дамовы.

Па ратыфікацыі гэтай дамовы бакі возьмуцца за заключэнне консульскай канвенцыі.

АРТЫКУЛ ХV.

Па ратыфікацыі гэтай дамовы Расейскі Ўрад вызваляе летувіскіх грамадзянаў і апціруючых летувіскае грамадзянства, а Летувіскі Ўрад – расейскіх грамадзянаў і апціруючых Расейскае грамадзянства вайсковага і цывільнага чыноў ад пакарання па ўсіх палітычных і дысцыплінарных справах. Калі ж прысуды па гэтых справах яшчэ не здзейсніліся, то спававодства па ім спыняецца.

Не карыстаюцца амністыяй асобы, учыніўшыя вышэйузгаданыя дзеянні пасля ратыфікацыі гэтай дамовы.

Асобы, асуджаныя ўгалоўным судом за дзеянні, не падпадаючыя пад амністыю, вяртаюцца на радзіму па адбыццю пакарання. Калі ж прысуд па гэткага кшталту справах не адбудзецца па заканчэнню аднаго году з моманту прыцягнення абвінавачваемага да адказнасці, то па заканчэнню гэтага тэрміну ён перадаецца ў распараджэнне айчыных уладаў са ўсім справаводствам.

Разам з тым абодва дамаўляючыхся бакі звальняюць і ўласных грамадзянаў ад пакаранняў за дзеянні, здзейсненыя імі да ратыфікацыі гэтай дамовы, на карысць іншага боку.

АРТЫКУЛ XVI.

Пры абмеркаванні гэтай дамовы абодва дамаўляючыхся бакі бралі пад увагу тую акалічнасць, што яны ніколі не знаходзіліся паміж сабою ў стане вайны і што Летува, як раён вайсковых дзеянняў падчас святовай вайны 1914-1917 гг., асабліва пацярпела ад апошняй. Таму ўсе ўмовы гэтай дамовы ні ў якім разе не могуць служыць прэцэдэнтам для якой-кольвек трэцяй дзяржавы.

З іншага боку, калі адным з дамаўляючыхся бакоў будуць даны трэцяй дзяржаве ці яе грамадзянам асаблівыя ільготы, правы і перавагі, то яны без асаблівага пагаднення распаўсюджваюцца на іншы бок ці яго грамадзянаў.

Заўвага: Дамаўляючыюся бакі, аднак, не заявяць дамаганняў на перавагі, якія адзін з іх дасць трэцяму боку, будучы звязаным з ім мытным ці якім-кольвек іншым саюзам.

АРТЫКУЛ XVII.

Вырашэнне пытанняў публічна-прававога і прыватна-прававога характару, узнікаючымі паміж грамадзянамі дамаўляючыхся бакоў, як і рэгуляванне некаторых асобных пытанняў, паміж дзяржавамі ці паміж дзяржавамі і грамадзянамі іншага боку, здзяйсняецца асаблівай змяшанай камісіяй з роўнай колькасцю чальцоў ад абодвух бакоў, склікаемай неадкладна па ратыфікацыі гэтай дамовы, склад, правы і абавязкі якой усталёўваюцца інструкцыяй па згодзе абодвух дамаўляючыхся бакоў.

АРТЫКУЛ XVIII.

Гэтая дамова складзеная на расейскай і летувіскай мовах.

Пры тлумачэнні яе абодва тэкста лічацца аўтэнтычнымі.

АРТЫКУЛ ХІХ.

Гэтая дамома мусіць быць ратыфікаваная.

Абмен ратыфікацыйнымі граматамі павінны адбыцца ў Маскве.

Паўсюль, дзе ў гэтай дамове ўзгадваецца момант ратыфікацыі дамовы, пад гэтым разумеецца час узаемнага абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

На зацвярджэнне гэтага ўпаўнаважаныя абодвух бакоў уласнаручна падпісалі гэтую дамову і замацавалі яе сваімі пячаткамі.

Сапраўдны ў двух экзэмплярах складзены і падпісаны ў горадзе Маскве ліпеня дванаццатага дня тысяча дзевяцьсот дваццатага году.

А. Іоффэ, Ю. Мархлеўскі, Л. Абаленскі

Ф. Нарушэвічус, П. Клімас, С. Разэнбаўм, Я. Вайлакайціс, В. Рачкоўскас

ПРАТАКОЛ

Ніжэйпадпісаўшыяся сабраліся 14 кастрычніка 1920 года ў Маскве ў Народным Камісарыяце Замежных справаў для абмену ратыфікацыйных грамат Мірнай Дамовы, заключанай 12 ліпеня 1920 г. у г. Маскве паміж Расеяй з аднаго боку, і Летувы з іншага боку, згодна з артыкулам ХІХ вышэйузгаданай мірнай дамовы.

Па прад’яўленню граматаў абодвума бакамі і праверцы тоеснасці іх зместу, калі абмен ратыфікацыйных грамат быў здзейснены, дзеля завярэння чаго ніжэйпадпісаўшыміся быў складзены гэты пратакол, падпісаны і скрэплены сваімі пячаткамі.

Сапраўдны зроблены ў двух экзэмплярах.

Ю. Балтрушайціс, Л. Карахан

На галоўную старонку