Урад СССР і Ўрад Нямеччыны, кіруючыся жаданнем умацавання справы міру паміж СССР і Нямеччынай і зыходзячы з асноўных пунктаў дамовы аб нейтраліцеце, заключанай паміж СССР і Нямеччынай у красавіку 1926 г., прыйшлі да наступнага пагаднення:
Артыкул I.
Абодва Дамаўляючыхся Бакі абавязуюцца ўстрымлівацца ад усялякага гвалту, ад усялякага агрэсіўнага дзеяння і ўсялякага нападу як у стасунках адно да аднаго, так і сумесна з іншымі дзяржавамі.
Артыкул II.
У выпадку, калі адзін з Дамаўляючыхся Бакоў апынецца аб’ектам вайсковых дзеянняў з боку трэцяй дзяржавы, другі Дамаўляючыйся Бок не будзе падтрымліваць аніўякай форме гэтую дзяржаву.
Артыкул III.
Урады абодвух Дамаўляючыхся Бакоў застануцца ў будучым у кантакце адзін з адным дзеля кансультацыі, каб інфармаваць адзін аднаго ў пытаннях, закранаючых іх агульныя інтарэсы.
Артыкул IV.
Аніводзін з Дамаўляючыхся Бакоў не будзе ўдзельнічаць ў якой-кольвек групоўке дзяржаваў, якая прама альбо ўскосна накіраваная супраць іншага Боку.
Артыкул V.
У выпадку ўзнікнення спрэчак альбо канфліктаў паміж Дамаўляючыміся Бакамі па пытаннях таго ці іншага кшталту абодва Бакі будуць вырашаць гэтыя спрэчкі ці канфлікты выключна мірным шляхам у спосаб сяброўскага абмену меркаваннямі альбо ў патрэбных выпадках шляхам стварэння камісій па урэгуляванню канфлікту.
Артыкул VI.
Гэтая дамова заключаецца тэрмінам на дзесяць гадоў з тым, што паколькі адзін з Дамаўляючыхся Бакоў не дэнансуе яго за год да сканчэння тэрміна, тэрмін дзеяння дамовы будзе лічыцца аўтаматычна працягнутым на наступныя пять год.
Артыкул VII.
Гэтая дамова мусіць быць ратыфікаваная ў магчыма кароткі тэрмін. Абмен ратыфікацыйнымі граматамі павінен адбыцца ў Берліне. Дамова пачынае дзейнічаць адразу пасля яе падпісання.
Складзеная ў двух арыгіналах, на нямецкай і расейскай мове, у Маскве, 23 жніўня 1939 году.
Па паўнамоцтву Ўраду CCCР В. Молатаў | За Ўрад Нямеччыны І. Рыбентроп |
