Гендэрныя пытанні, фемінізм, ЛГБТ

Пытанне гендэра з’яўляецца адносна новым для нашай краіны, але “дзякуючы” яму ўжо перасварыліся багата свядомых літвінаў-беларусаў (напрыклад, успомнім скандал у ПЭН-цэнтры напрыканцы 2019 г.). Што ж ляжыць у корані гэтага пытання? Паспрабуем разабрацца.

Не кожны знаёмы з тым, што хаваецца за тэрмінам “гендэр”. Гэта ідэалогія, якая плануе стварыць “новага чалавека”, які б меў свабоду абіраць сабе пол і арыентацыю незалежна ад сваёй біялагічнай прыроды. І гэтая ідэалогія павінна будзе выкладацца дзецям у малодшых класах у школе. Вы б жадалі, каб вашыя дзеці слухалі ад дарослых настаўнікаў расказы аб тым, што ў чалавека, апрача біялагічнага полу ёсць яшчэ псіхалагічны, альбо генетычны пол, таму дзіця можа абраць сабе любы гендэр (а іх ужо болей за паўсотні) і любую арыентацыю? Сэксуальныя схільнасці вырашаюць, які гендэр у чалавека. Напрыклад, у Аўстраліі дзецям да 12 гадоў у пасведчанні аб нараджэнні не пішацца пол, а ў 12 год дзіця павінна само сабе выбраць сэксуальныя прыярытэты.

Да 1970 г. слова “гендэр” выкарыстоўвалася толькі радыкальнымі феміністкамі, якія заяўлялі, што сапраўдны пол (гендэр) чалавека ня мае нічога агульнага з біялагічным полам чалавека і залежыць ад яго сэксуальных схільнасцей.

Напісаныя вышэй рэчы даволі вядомыя ў нашай краіне. Давайце зазірнем далей? Дзеля гэтага пачытаем, што пішуць самі вядучыя прадстаўнікі гэтых рухаў. Іх праграма разлічаная недзе на паўстагоддзя, і павінна быць завершаная недзе ў 2050 г. За гэты час плануецца з’яўленне кланаванага чалавека, людзей са змененым полам, абодваполых людзей – андрогінаў, і, нарэшце, бесполага чалавека. Так званага пост-чалавека.

Галоўным ідэолагам гендэрнай тэорыі была амерыканская фемініска лесбіянка Юдыт Батлер. Яе першая кніга “Разбурэнне ідэнтычнасці” прысвечана хаасу ў міжпалавых стасунках.

У авангардзе ўсяго гэтага сэксуальна-культурнага рэвалюцыйнага руху ідуць ААН і Еўразвяз. Гэтыя ўплывовыя арганізацыі вынарыстоўваюць сваё становішча, каб прасунуць гендэрную ідэалогію ва ўсе структуры грамадства ва ўсіх краінах свету. Ідзе наступ на інстытут сям’і. Наступствы наступу – знішчэнне сем’яў і дэмаграфічны крызіс. Фундамантам новай ідэалогіі з’яўляецца ідэя роўнасці. Роўнасці паміж жанчынай і мужчынай. (Чым больш роўнасці, тым больш справядлівасці, прытым, барацьба за роўнасць палоў ператварылася ў барацьбу за аднолькавасць). Вам гэта нічога не нагадвае? Успомніліся разважанні Зянона Пазьняка ў інтэрвію “Радыё Свабода”, у якім ён адсочвае пэўныя заканамернасці. Ен называе прадстаўнікоў феміністычных і гендэрных поглядаў катэгорыяй людзей, заснаванай на марксістскай ідэалогіі і на люмпенскай псіхалогіі. Гэтая ідэалогія фармуецца як ідэалогія масс і выходзіць на дактрыну сацыялізму. На Захадзе фармуецца ліберальны сацыялізм. Зянон параўноўвае гэты ліберальны сацыялізм з класавым сацыялізмам 1917 г. у Расеі, дзе была барацьба за класавую роўнасць, за дапамогаю якой планавалася змяніць увесь свет. Аснова сацыялізму ў псіхалогіі, што ўсе мне нешта павінны. Таму столькі ахвяраў у гэтай ідэалогіі. Далей, нацыянал-сацыялізм Нямеччыны. У класавым, нацыянальным і гендэрным сацыялізмах за аснову ўзятая барацьба за тое, што сацыялісты ўкладаюць у паняцце “справядлівасць”, барацьба за роўнасць таго, ўто роўным быць ня можа. Зянон кажа, што ў нармалёвых канстытуцыях забароненая прапаганда вайны, прапаганда нацыянальнай розні, ксенафобіі і г. д. Павінна таксама быць забароненая і прапаганда палавой нянавісці, бо яна разламвае грамадства. Ліберальны сацыялізм абапіраецца на хімеры, у першую чаргу на “правы чалавека”, з дапамогаю якіх павінна быць разбуранае чалавецтва, кажа Зянон. І для ўсіх гэтых ідэалогіяў галоўным ворагам ёсць хрысціянства.

Чаму гендэр настроены супраць хрысціянства? Чаму мы нават можам назіраць, як ЛГБТ-актывісты нападаюць на храмы? Вось прыклад: атака ў Аргентыне.

Католікі, праваслаўныя, большасць пратэстантаў на гэтыя пытанні глядзяць аднолькава. На пачатку 2020 году Папа Францішак выказаўся па гэтых пытаннях.

У хрысціянстве ўсё зразумела: Бог стварыў мужчыну і жанчыну, якія ўзаемадапаўняюць адно аднаго. Розніцу паміж паламі хрысціянства вызначае камплементарнасцю. Жанчына захоўвае дамашні ачаг, яе сацыяльная функцыя скіраваная ўнутр сям’і. У мужчыны больш знешняя функцыя – ахова і забеспячэнне дабрабыту. Узаемаадносіны мужа і жонкі ў сям’і рэгулююцца ў тым ліку словамі паслання Паўла да Эфесянаў (5:22-23): “Жонкі, упакорвайцеся сваім мужам, як Госпаду, бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос – галава Царквы, і Ён жа Збаўца цела”. І далей: “Мужы, любеце сваіх жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе, каб асьвяціць яе, ачысьціўшы мыцьцём водным, праз слова; каб прадставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, без заганы, або чаго-небудзь падобнага, а каб яна была сьвятая і беззаганная. Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела: хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе.” Гетэрафобы спрабуюць арганізаваць масавую атаку супраць Бога. Больш падрабязна пра хрысціянскі погляд на гэтыя рэчы можна даведацца тут.

Але часам хрысціянамі могуць сябе называць люзі з нехрысціянскімі поглядамі. Улетку 1919 г. у амерыканскім штаце Аёва адбыўся канфлікт. Аб’яднаная царква Хрыста” – адгалінаванне пратэстантскай царквы, дзе вызнаюць аднаполыя “шлюбы”. Пастар прыладкавала на будынак царквы ЛГБТ-сцяг. Адольфа Марцінэс, хрысціянін, які не прымаў прысутнасць гей-прапаганды ў царкве, зняў гэты сцяг і спаліў яго. За гэты ўчынак атрымаў 15 гадоў паўбаўлення волі. Вось яна, гетэрафобія.

Варты ўвагі нарвежскі фільм “Hjernvask” – “Прамыўка мазгоў”, які паўплываў на распаўсюд гэтай ідэалогіі ў краіне, бо паказаў псеўданавуковы характар гендэрных тэзісаў.

Вернемся да нашай краіны. У 2011 г. прыняты «Национальный план действий по обеспечению гендерного равенства в Республике Беларусь на 2011–2015 года», зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 16 жніўня 2011 г. № 1101.

Напрыканцы, пакінем тут цытату з Бібліі, якая тлумачыць падобныя чалавечыя паводзіны праз пасланне да Рымлянаў:

Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца: называючы сябе мудрымі, здурнелі, і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, – дык і аддаў іх Бог у пахацінствах сэрцаў іхніх нячыстасьці, так што яны апаганьвалі самі свае целы; яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін. Таму аддаў іх Бог ганебным пажадам: жанчыны іхнія замянілі прыроднае паяднаньне на супрацьпрыроднае; гэтак сама і мужчыны, занядбаўшы прыроднае паяднаньне з жаночым полам, распальваліся пахацінствам сваім адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах чынілі сорам і атрымлівалі самі ў сабе расплату за сваю аблуду. І як што яны не стараліся мець Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог розуму перавернутаму – чыніць непатрэбшчыну, так што яны поўныя ўсялякай няпраўды, распусты, зламыснасьці, ліхазьдзірства, злосьці, поўныя зайздрасьці, душагубства, звады, ашуканства, ліхадушнасьці, яны паклёпнікі, хлусы, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, вынаходлівыя на зло, бацькам непакорлівыя, неразумныя, вераломныя, нлюбы, няпрымірцы, нелітасьціўцы. Яны ведаюць праведны вырак Божы, што тыя, якія чыняць такое, вартыя сьмерці; аднак жа ня толькі гэта робяць, але і сабе падобных падахвочваюць.

Падстаронкі:

На галоўную старонку